“Злавіць муху: што такое актуальная літаратура?”

09.10.2017 19:00 - 19:00 Кнігарня Логвінаў (пр-т Незалежнасцi 37А) Уваход вольны

Дыскусія з нагоды выхаду расійскага перакладу рамана “Белая муха, забойца мужчын”

9 кастрычніка ў межах прэзентацыі перакладу ў сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ пройдзе дыскусія на тэму актуальнай літаратуры. Як адгукаецца беларуская літаратура на выклікі сучаснасці, ці мае яна права на прамое выказванне, дзе мяжа паміж злабадзённасцю і мастацтвам, і што такое “беларусский русский” язык – гэтыя і іншыя пытаньні абмяркуюць чытачы і аўтар рамана.

У верасні 2017 году ў выдавецтве “Галіяфы” выйшаў рускі пераклад рамана: “Белая муха, убийца мужчин”.

Праспект Незалежнасці, 37а. Пачатак: 19.00. Уваход вольны.

Крыху пра кнігу. Раман Альгерда Бахарэвіча “Белая муха, забойца мужчын”, апублікаваны ў 2015 годзе, атрымаў шмат розных водгукаў, выклікаўшы сапраўдную дыскусію сярод чытачоў і крытыкаў. Кніга, за якую аўтар атрымаў другую прэмію Ежы Гедройця, расказвае гісторыю жаночай банды, якая захапіла адзін зь беларускіх замкаў і ўзяла ў закладнікі турыстаў і музейных супрацоўнікаў.

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Спектакль «Po co babie sztuka?» у Варшаве

19.04.2026 (19:00 - 21:00) Scena Metro (Metro Bródno 11)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вільні

24.04.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ