Зміцер Бартосік у Браціславе

19.04.2026 18:00 - 20:00 Goblins Pub (Michalská 12) 7 EUR
У нядзелю, 19 красавіка, у Браціславе адбудзецца творчая сустрэча са Змітром Бартосікам і Юстынай Карпіловіч.

Прыходзьце смяяцца скрозь слёзы з неверагодных, смешных, анекдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік Зміцер Бартосік, і плакаць скрозь смех, слухаючы песні Юстыны Карпіловіч — юнай пясняркі, якая ў сваіх баладах пераасэнсоўвае, што ж з намі адбываецца апошнімі гадамі.

Будуць песні аўтарскія, рамансы з беларускіх 1990-х. Такіх далёкіх і такіх нядаўніх. Часу светлых надзей і наіўных спадзяванняў.

Уваход — рэкамендаваны данат ад 7 еўра.



Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ