Зміцер Бартосік у Вільні

14.11.2025 19:00 - 21:00 Alaus Namai (Goštauto g. 8) Данаты

У пятніцу, 14 лістапада, у Вільні граюць канцэрт Зміцер Бартосік і Таццяны Карпіловіч.


14 лістапада - дзень нараджэння спадара Змітра, таму вечар абяцае быць цёплым, шчырым і святочным.

У праграме "Мне б нарадзіцца шэрым віленскім катом" прагучаць: рамансы, балады і песні на вершы Вярцінскага, Акуджавы і Высоцкага ў перакладзе Рыгора Барадуліна; песні самога спадара Змітра, сярод якіх асаблівае месца займае віленскі цыкл.

На баяне акампануе Таццяна Карпіловіч, і разам яны ствараюць непаўторную атмасферу цеплыні, гумару і музычнай гармоніі.

Гэта будзе вечар, калі хочацца смяяцца, плакаць і спяваць разам з тымі, хто стварае сапраўдную песенную гісторыю.

Уваход - данаты.


Вам можа быць цікава

Выстава маляванак «Мастацтва святла» ў Віцебску

03.02.2026 15:00 - 12.03.2026 19:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Урокі працы з ХуткаСмачна ў Валенсіі

05.03.2026 (18:00 - 20:00) ASTOR – Gastrobar Cultural (C/ de Gorgos, 20)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ