Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску

22.09.2023 19:30 - 20:30 БКТ «Хатка» (Miszewskiego 17/307) Бясплатнае
У пятніцу, 22 верасня, у Гданьск прыбывае Зміцер Лукашук з прэзентацыяй трэцяга тому кнігі, прысвечанай нацыянальнай ідэі, — «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне».



 Дата: 22 верасня

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: БКТ «Хатка», Miszewskiego 17/307, Гданьск


У кнізе сабраныя 67 інтэрв’ю, якія спадар Зміцер правёў у межах праграмы «Ідэя Х». Яны прысвечаныя таму, як заставацца беларусам нават у далёкім замежжы і як заставацца чалавекам нават на вайне. 

Гэтым разам сярод герояў кнігі і прадстаўнікі «маладой дыяспары» з Польшчы, Літвы альбо Грузіі, і беларусы, якія з’ехалі за мяжу шмат гадоў таму, каго раскідала па абодвых кантынентах — беларусы ЗША і Канады, Бразіліі і Аўстраліі, Ізраіля і Новай Зеландыі.

 Да ўсяго, сярод герояў кнігі — тыя беларусы, хто ваюе за свабоду Украіны.

 Кнігу з аўтографам можна будзе набыць (пішыце ў асабістыя БКТ «Хатка»). 

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ