Зміцер Вішнёў у Музеі Рэчаў у Берліне

09.10.2025 18:00 - 20:00 Музей Рэчаў (Leipziger Str. 54) Бясплатна

9 кастрычніка ў Берліне ў Музеі Рэчаў Зміцер Вішнёў прачытае новы тэкст — «са слоў высакашаноўнага каня», спецыяльна напісаны для гэтага праекта.

Вас чакае літаратурная інтэрвенцыя ў экспазіцыі музея. 


«Пра чаравікі ніхто не пытаецца», — напісала Дарына Гладун у лісце да Асал Дардан у межах аднаго з ранейшых ліставанняў праекта Weiter Schreiben. У гэтых лістах яны разважалі пра рэчы, якія набылі для іх важныя, часта нечаканыя значэнні: для адной — праз выгнанне, для другой — праз міграцыю бацькоў.

Аўтары і аўтаркі: Авадала (Егіпет), Зміцер Вішнёў (Беларусь) і Махтад Ягма (Іран) перад літаратурнымі інтэрвэнцыямі азнаёміліся з калекцыяй Архіва Прамысловага саюза — Музея Рэчаў, атрымалі натхненне ад выбраных аб’ектаў і стварылі на іх аснове асабістыя, эсэістычныя і паэтычныя творы.

Падчас літаратурных інтэрвэнцый, што будуць адбывацца непасрэдна ў выставачнай зале, тэкст і аб’ект уступаюць у дыялог, змяняюць адно аднаго і паўстаюць у новым святле.

Тэксты будуць прачытаныя ў арыгінале і ў нямецкім перакладзе, пад музычнае суправаджэнне.

Змітра Вішнёва пераклала Iryna Herasimovich, а адрэдагавала Nina Weller.


Вам можа быць цікава

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Гукальныя вясновыя спевы ў Мінску

14.03.2026 (14:00 - 16:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Стомлены д’ябал» ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 20:00) Centrum Ukraińskie Kultury i Rozwoju (ul. Ruska 46a/201)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ