«Змярканне чалавецтва»: анлайн-лекцыя пра літаратуру экспрэсіянізму

17.02.2022 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

Беларускі Калегіюм запрашае на анлай-лекцыю «Змярканне чалавецтва»: вобразна-матыўныя блокі экспрэсіянісцкай літаратуры».



Дата: 17 лютага

Час: 19.00

Месца: ZOOM

Лектарка — Наталля Ламека, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, даследчыца мадэрнісцкай літаратуры.

З лекцыі слухачы даведаюцца пра ключавыя вобразы і матывы экпрэсіянісцкай літаратуры ў шырокім мастацкім кантэксце.

Экспрэсіянізм — адзін з найбольш значных напрамкаў мадэрнізму. Росквіту ён дасягнуў перадусім у культуры Германіі і Аўстрыі напачатку ХХ стагоддзя. Сярод іншых мадэрністаў экспрэсіяністы вылучаліся асаблівай занепакоенасцю станам сучаснага чалавецтва і ўсеагульным заняпадам духу.

Якія ідэі і вобразы прапаноўвалі экспрэсіяністы ўпроцівагу таму заняпаду — даведаецеся на лекцыі. Далучайцеся.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ