Літаратурная сустрэча анлайн: Знойдзеныя ў перакладзе

19.05.2020 17:00 - 18:00 Старонка Польскага Інстытута ў Мінску Прагляд вольны

Падчас пятай сустрэчы Maryna Shoda і Andrej Khadanovich зладзяць агледзіны найцікавейшых кніжных публікацый, зробленых беларускімі перакладчыкамі і выдаўцамі польскай літаратуры. Вы пачуеце пра папулярныя выданні і кнігі для эстэтаў, “стопрацэнтныя” бестсэлеры і творы, якія заслугоўваюць большай чытацкай увагі. Вядоўцы прадставяць свой суб’ектыўны рэйтынг польскіх паэтаў, раманістаў і навелістаў, класікаў і сучасных аўтараў дзіцячай літаратуры, найцікавейшых з’яваў у рэпартажы, а таксама ў дэтэктыве, фэнтэзі ды іншай “жанравай” прозе, дапамогуць лепей зарыентавацца ў знакавых імёнах і тэндэнцыях польскай літаратуры і беларускага перакладу, а таксама падкажуць, як набыць гэтыя выданні праз інтэрнэт.

Глядзець тут.

Ранейшыя лекцыі можна паглядзець тут


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Народная камедыя «Баба Шанэль» у Азярцы

06.09.2026 (14:00 - 16:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ