Галоўнае пра “Будзьма!” – Main about “Budzma!”

READ IN ENGLISH

Галоўнае пра грамадска-культурніцкую кампанію “Будзьма беларусамі!”
1. Ідэя кампаніі
2. Мэты кампаніі
3. Рэалізацыя кампаніі
4. Партнёры кампаніі
5. Як далучыцца  кампаніі
6. Удзел у кампаніі
7. Асвятленне кампаніі

1. Ідэя кампаніі:

У сучасным зменлівым свеце найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё годнасці і яснае бачанне перспектывы.

Беларусы вартыя быць паспяховым народам.

Поспех магчымы толькі ў адзінстве.

Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе  гісторыі, культуры і мовы.

Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.

Веданне, культуры, гісторыі  і мовы сваёй краіны дае чалавеку адметнасць сярод іншых народаў.

Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!
Уверх

2. Мэты кампаніі:

Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны.

Заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці.

Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова “беларус” з годнасцю.

Мы хочам аб’яднаць беларусаў.
Уверх

3. Рэалізацыя кампаніі:

Мы будзем ладзіць шматлікія культурныя і асветніцкія акцыі па ўсёй Беларусі: лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў, выставы нашых найлепшых мастакоў, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў і шмат іншага.
Уверх

4. Партнёры кампаніі:

Глядзець спіс

Заклікаем далучацца да кампаніі!
Уверх

6. Удзел у кампаніі:

Удзельнікам кампаніі можа стацца кожны, хто дасылае свае навіны на сайт budzma.org, наведвае імпрэзы кампаніі, распаўсюджвае інфармацыю пра кампанію. Таксама можна звярнуцца да каардынатараў “Будзьма!” з прапановай арганізаваць імпрэзу пад лозунгам кампаніі. Кампанія “Будзьма!” паспрыяе прыезду ў ваш горад беларускага літаратара, мастака, музыканта ці навукоўца.
Уверх

7. Асвятленне кампаніі:

“Будзьма!” публікуе анонсы сваіх мерапрыемстваў ды іншую інфармацыю, звязаную з кампаніяй на сайце budzma.org.
Вярнуцца на пачатак