Час ляціць хутка: засталося ўсяго 10 дзён, каб падаць заяўку ў Школу маладога пісьменніка!

Любіце літаратуру і марыце стаць пісьменнікам?

Тады скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю павучыцца ў «Школе маладога пісьменніка». Выкладаць будуць сапраўдныя прафесіяналы — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам працы і з акадэмічнымі ступенямі ў галіне філалогіі.


176.jpg

Чаму гэта абавязкова трэба зрабіць?

Навучанне ў Школе — бясплатнае. Форма навучання — анлайн-заняткі. 

Падчас лекцый будзем гаварыць пра найлепшыя тэксты сусветнай літаратуры, а на практычных паспрабуем напісаць не горшыя за іх — свае. Вопытныя выкладчыкі і ўважлівыя крытыкі дапамогуць зразумець, як пішацца добрая літаратура ў самых розных жанрах і што такое насамрэч «валодаць словам». 

Чытайце яшчэ: «Школа маладога пісьменніка» абвяшчае набор на новы навучальны год

Курс будзе цікавы не толькі паэтам і празаікам, але і ўсім людзям, якія хочуць практыкавацца ў напісанні тэкстаў. 

Запрашаем блогераў, журналістаў, эсэістаў, перакладчыкаў — атрыманыя ў Школе навыкі сто працэнтаў прыдадуцца вам у будучыні!

Дэдлайн падачы заявак — 25 кастрычніка.

Правілы афармлення заяўкі

Узрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.

Заяўка павінны ўключаць:

1) уласны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;

2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе;

3) спіс з 5-10 кніг ці прозвішчаў аўтараў, якія на вас паўплывалі найбольш.

Вашыя ўзоры твораў, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце на паштовую скрыню shkolapismennika2022@gmail.com разам адным файлам у фармаце .doc.


Поспеху!