• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.12.2014 | Музыка

12 снежня назавуць “Герояў году” у беларускай музыцы

Весці канцэрт будзе Максім Жбанкоў, а пераможцаў абвесцяць уладальнікі мінулай прэміі.

Музычны інтэрнэт-партал Tuzin.fm традыцыйна падводзіць вынікі году ў дзень супадзення магічных лічбаў: “тузін” гэта і ёсць дванаццатка, таму для канцэрту абіраецца дата 12.12. У гэты дзень будуць абвешчаныя пераможцы ў намінацыях “Адкрыццё году” і “Гурт году”.  У вялікім канцэрце з гэтай нагоды возьмуць удзел па тры прэтэндэнты ў кожнай з намінацый – гурт Сяргея Башлыкевіча Leibonik, беларускамоўны індзі-рок гурт Bristeil, заснаваны вакалістам Haire Peace Salon Алегам Вялем, праект Жэні Кучмейны з Іўя .K і гарадзенскія фолк-панкі Dzieciuki, рамантычны гурт Navi ды чароўная берасцейская каманда Landau адпаведна.

Найлепшых у кожнай з намінацыяў назавуць уладальнікі леташняй прэміі. “Гэта падзея можа стаць нечым падобным да Новага Году для музыкаў. Кропка, ад якой можна азірнуцца і паглядзець, што ты зрабіў, добра гэта ці не. Я быў вельмі шчаслівы, калі пачуў, што “Героямі 2013 году”  стаў гурт Re1ikt. Гэта дае неверагодную падтрымку, зараджае энергіяй больш чым на год! Я думаю, што прызнанне “Героямі” дапамажа кожнаму музыку рабіць сваю нялегкую, але добрую справу”, – кажа Алесь Дземідзенка, лідар мінулагодніх “Герояў  году”. “Калі цябе называюць дэбютам году, табе даюць аванс. Летась дзякуючы прэміі “Тузіна” на нас звярнулі ўвагу музычныя крытыкі  і новыя слухачы. Мне б хацелася, каб мы апраўдалі спадзяванні, якія на нас былі ускладзеныя з гэтай прэміяй”, – заўважае Мікіта Найдзёнаў, лідар гурта Hurma.

Акром таго, на канцэрце 12 снежня будуць адзначаныя пераможцы ў намінацыях “Кліп сезону”, “Альбом сезону” і “Песня сезону” паводле галасавання cлухачоў на партале Tuzin.fm у сезоне. З гэтай нагоды з сэтам на прэміі выступіць “Аляксандра і Канстанцін” пашырыным складам. Менавіта іх альбом “М1” быў прызнаны найлепшым.

Весці канцэрт будзе Максім Жбанкоў, вядомы сваімі артыкуламі пра стан сучаснай культуры, яскравымі прамовамі, лекцыямі і тэлеперадачамі.

Канцэрт праходзіць пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

12 сьнежня (пятніца). Мінск, клуб «Піраты» (пр-т Партызанскі, 6а). 19:00. Прэмія «Героі году» ад парталу Tuzin.fm пры ўдзеле  Landau, Leibonik, Bristeil,.K, А&К, Dzieciuki, Navi. Квіткі:  120 000 (танцпляц), 150 000 (столік). Тэлефон для даведак: +375 29 687-20-93.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип