18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў

18

Наша свята!

Нягледзячы на тое, што гэты дзень ўпершыню быў адзначаны ў 1984 годзе, для нас сёння ён не страціў сваёй актуальнасці. Бо гэтае свята – свята нашай культурнай спадчыны, нашых архітэктурных помнікаў і прыродных запаведнікаў, нашых фальклорных і навуковых здабыткаў, гістарычнай памяці — усяго таго, што аб’ядноўвае нас як нацыю і робіць унікальнымі ў шматлюднай сям’і народаў. Гэты дзень — добрая нагода не хаваць свае культурныя скарбы, а гучна распавесці пра іх усім.

Запрашаем наведаць “Фэст экскурсаводаў”!

Падчас “Фэсту экскурсаводаў” напрацягу двух дзён (17-18 красавіка) пройдзе шэраг самых разнастайных бясплатных экскурсій па гістарычных мясцінах Мінска, Гродна, Брэста і іншых гарадоў і мястэчак!

“Фэст экскурсаводаў” – гэта ўнікальная магчымасць для кожнага атрымаць незвычайную інфармацыю з першых вуснаў пра звыклыя мясціны, бо экскурсаводамі падчас Фэсту выступаюць як адмыслоўцы ў гэтай прафесіі, так і вядомыя гісторыкі, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, настаўнікі, краязнаўцы — тыя, хто сам займаецца вывучэннем нашай гісторыка-культурнай спадчыны і гатовы падзяліцца сваімі ведамі з усімі цікаўнымі.

Паводле словаў старшыні МГА “Гісторыка” Змітра Рагачова, “Наша незвычайная гісторыя – найбагацейшы скарб. Наша зямля была ў цэнтры падзеяў заўсёды, зазнала ўплыў розных цывілізацыяў. Згадкі пра ўсё гэта багацце мы можам пабачыць літаральна побач і зараз.”

“Фэст Экскурсаводаў” праводзіцца ўжо другі год запар. У 2009 годзе ў межах Фэсту на працягу 2 дзён у Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшло амаль 30 самых разнастайных пешых экскурсій, у якіх прынялі ўдзел каля 1300 асобаў.

Цімох Акудовіч, намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах: “Мінулым годам на асобныя экскурсіі прыходзіла больш за 100 чалавек. Мы былі ўражаныя такой зацікаўленасцю. Значыць, мерапрыемства запатрабаванае грамадствам.”

Гэтым годам “Фэст экскурсаводаў” праводзіцца ў падтрымку кампаніі “Будзьма!”, так як яго мэты цалкам супадаюць з мэтамі кампаніі. Кампанія “Будзьма!” дазваляе людзям наведваць цікавыя экскурсіі, ездзіць у падарожжы па Беларусі, удзельнічаць у культурна-асветніцкіх мерапрыемствах і пасля заканчэння Фэсту.

Святкуйма Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў разам!

ДАДАТКОВА

Арыгінальная назва свята для пошуку больш падрабязнай інфармацыі ў Інтэрнэце: International day for Monuments and Sites

  • Удзельнікі Аргакамітэта па святкаванню Міжнароднага Дня помнікаў і мясцінаў (яны ж арганізатары “Фэста экскурсаводаў”):
  • Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС),
  • Грамадскае аб’яднне “Беларускi фонд культуры”,
  • Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”,
  • Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў”

Кантакты з Аргкамітэтам:

Зміцер Рагачоў, (8-029) 7550370

(каардынатар па працы з рэгіёнамі, старшыня МГА “Гісторыка”),

Цімох Акудовіч, (8-029) 5571124

(каардынатар па Мінску, намеснік старшыні Беларускага камітэту ІКАМОС).

СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА Г.МІНСКУ

(Увага! У раскладзе магчымыя змены і дапаўненні!)

17 красавіка

Назва экскурсіі

Раён г.Мінска

Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы

Экскурсавод

Дуброва Чапскага

Маскоўскі раён

14.00, Галоўны ўваход Гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава)

Спіцын Алесь

Татарская слабада

Цэнтральны раён

16.00, каля ўваходу ў гатэль “Юбілейны”

Арсэн Сівіцкі

Мінск Тэатральны

Цэнтральны раён

16.00, Каля Палаца

Рэспублікі

Еўдакіменка Святлана

Мінскае гета

Маскоўскі раён

17.00, каля выхаду са ст. м.  “Фрунзенская” у накірунку вул. Сухой

Козак Кузьма

Ракаўскае прадмесце

Цэнтральны раён

17.00, Адкрытая пляцоўка ГД “На Нямізе” (2-і паверх)  у бок Петрапалаўскай царквы

Мяльніцкі Леанід

Вуліца Карла Маркса

Цэнтральны раён

17.00, Уваход у тэатр імя Янкі Купалы

Мяльніцкі Ян

“Сэрца горада”

Цэнтральны раён

17.00, каля Ратушы

Гатальскі Ігар

“Ад Круглай Плошчы да Старажоўкі”

Цэнтральны раён

18.00, Каля выхаду са ст. м. “Плошча Перамогі” ў бок Музея РСДРП.

Быц Яўгенія

18 красавіка

Назва экскурсіі

Раён г. Мінска

Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы

Экскурсавод

Лошыца

Ленінскі раён

10.00, Каля ўваходу ў Лошыцкі Парк

Акудовіч Цімох

Вяснянка

Цэнтральны раён

10.30, Аўтобусны прыпынак “Радужная” у бок царквы (Вяснянка)

Герасіменка Сяргей

Плошча Незалежнасці

Маскоўскі раён

12.00, Галоўны ўваход у Педагагічны універсітэт

Лютых Сцяпан

Музей Валуноў

Першамайскі раён

12.00, Уваход у музей валуноў (раён Уручча)

Чырскі Мікола

Легенды Залатой горкі

Партызанскі раён

14.00, Уваход у Палац мастацтваў

Акудовіч Цімох

“Па вуліцы Кашарскай” (сучасная Чырвонаармейская)

Ленінскі раён

14.00, на пляцоўцы над выхадам  са

ст. м. «Кастрычніцкая» ў бок Дома афіцэраў

Валодзіна Аляксандра

Раён Трактарны Завод

Цэнтральны раён

16.00, каля выхаду са ст. м. “Трактарны завод” у бок самога завода

Абрамчук Раман

СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА РЭГІЁНАХ

(Увага! У раскладзе магчымыя змены і дапаўненні! )

Назва экскурсіі Час і месца збору Экскурсавод

Горадня

Аглядная экскурсія 18.04.2010, 12-00, збор каля Вітаўта Тацяна Касатая
“Яўрэйскі Гродна” 18.04.2010, 14-00,
каля сінагогі на вуліцы Вял.Траецкая
Наталля Пасюта
“Новы свет: жыццё і лёс раёна і яго жыхароў” 18.04.2010, 16-30,
вул.Валковіча № 1 (корпус аграрнага універсітэта)
Таццяна Казак

Брэст

“Крэпасць мая – Храм Божы” 18.04.2010, 12-00, каля паўночнай брамы Ірына Лаўроўская

Віцебск

“Палёт над горадам-2” 17.04.2010, 12-00,
ад Благавешчанскай царквы
Раман Воранаў
Віртуальная экскурсія “Незвычайныя ваколіцы Віцебска” 18.04.2010, 14-00,
Ратуша (уваход па музэйных квітках).
Мікола Півавар

Гомель

“Гомель знаёмы і незнаёмы” 18.04.2010, 10-00, каля Драмтэатра Яўген Малікаў

Бабруйск

“Бабруйск: позірк з іншага боку” 17.04.2010, 11-00, каля Белай царквы Мікалай Сілкоў

Паставы

“Старажытныя Паставы” 18.04.2010, 12-00,
каля помніка Леніну
Ігар Пракаповіч

Слонім

“У пошуках слонімскіх скарбаў” 18.04.2010, 11-00, плошча Льва Сапегі каля касцёла Сяргей Чыгрын (м2843236)

Мазыр

“Гісторыя нашага горада” 18.04.2010, 13-00, каля ўваходу ў храм Васіль Чарнякоў

Навагрудак

“Гістарычныя помнікі Наваградка” 18.04.2010, 12-00, каля Гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Кавальчук