24 кастрычніка — Паэтычныя чытанні памяці Анатоля Сыса

Традыцыйная сустрэча ў Гарошкаве Рэчыцкага раёна.

24 кастрычніка ў Гарошкаве Рэчыцкага раёна адбудзецца традыцыйная сустрэча, прымеркаваная да Дня нараджэння аднаго з найярчэйшых беларускіх паэтаў канца 20 ст. – Анатоля Сыса.

Сёлета на радзіме Паэта збяруцца літаратары і музыкі, землякі і прыхільнікі творчасці Анатоля Сыса.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць: Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Зміцер Бартосік, Віталь Рыжкоў, Віка Трэнас, Галіна Дубянецкая, Сяргей Сыс, Алесь Наварыч, Яўген Барышнікаў, Аляксандр Памідораў, Усевалад Сцебурака, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч і іншыя.

Мерапрыемства ладзіць ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”