«Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі...» — пад словы «Калыханкі» Бураўкіна, якую штовечар круцілі на БТ у 1990-я, засынала цэлае пакаленне беларусаў, гадаючы, хто ж такія «сплюшкі». Аўтара ж ведалі на той час не толькі як паэта, але і намесніка міністра культуры ды пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Генадзь Мікалаевіч, які стаў эталонам беларускага інтэлігента, прайшоў цікавы шлях: партызаніў у часы вайны, працаваў у розных выданнях і на тэлебачанні, абіраўся дэпутатам у ВС БССР, пісаў вершы для дзяцей і дарослых, кінасцэнары, уклаў першую кнігу ўспамінаў пра свайго сябра Васіля Быкава пасля ягонай смерці.
Бураўкін літаральна жыў паэзіяй. Паводле ўспамінаў Някляева, галоўным ягоным жаданнем за два тыдні да смерці было ўбачыць апошні свой паэтычны зборнік «Нагаварыцца з зоркамі». Сябры здзейснілі яго волю, прынеслі — мэтр быў шчаслівы.
... Памёр 30 траўня 2014 года, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Генадзь і Юлія Бураўкіны разам з дзецьмі. Фота з асабістага архіва Юліі Бураўкінай
Генадзь і Юлія Бураўкіны разам з сынам Аляксеем. Фота з асабістага архіва Юліі Бураўкінай
На дачы ў Крыжоўцы. Фота з асабістага архіва Юліі Бураўкінай
Фота з асабістага архіва Юліі Бураўкінай

Генадзь Бураўкін прымае віншаванні падчас святочнай вечарыны з нагоды свайго 75-годдзя, Фота zbsb.org

Радзім Гарэцкі віншуе Генадзя Бураўкіна з 75-гадовым юбілеем . Фота zbsb.org

Юлія Бураўкіна з унучкай падчас святочнай вечарыны з нагоды 75-годдзя Генадзя Бураўкіна. Фота zbsb.org
Фота з асабістага архіва Юліі Бураўкінай
Чытайце яшчэ:
Жонка Генадзя Бураўкіна: Калі мы сказалі, што збіраемся ажаніцца, то мая мама сабрала мне чамадан і выгнала мяне з хаты
Што б казаў Генадзь Бураўкін пра вайну ва Украіне
«Служыў праўдзе». Гісторыя сяброўства Генадзя Бураўкіна і Васіля Быкава