Больш за 300 чалавек звольнілі з установаў культуры за «дэструктыўную пазіцыю»

Акрамя таго, за 2021 год аптымізавалі 1611 штатых адзінак. Такія лічбы назваў міністр культуры Анатоль Маркевіч падчас дыялогавай пляцоўкі ў Стоўбцах.


be1d7c8dd013ec0a7d0cede48b417c69.jpg

Пры гэтым забяспечанасць кадрамі ў краіне складае 96%, а ў Гродзескай вобласці — толькі 93%.

Словы міністра культуры прыводзіць «СБ. Беларусь сегодня»:

«Не схаваю, што праводзілі і праводзім сур’ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Маё глыбокае перакананне, што на двух крэслах знаходзіцца не атрымліваецца. Гэта недазваляльна. Трэба вызначыцца, у рэшце рэшт. Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фармуюць грамадскую думку. Таму нельга паводзіць сябе па падвойных стандартах. Трэба вызначыцца».

Пазней «СБ. Беларусь сегодня» выдаліла артыкул са словамі міністра, але яго можна знайсці ў вэб-архіве.

photo_2022-01-21_12-03-25.jpg

Чытайце па тэме: Як звальняюць работнікаў культуры, згаданых у артыкуле «СБ»