• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.11.2021 | Гісторыя

Чатыры арышты, высылкі, сотні навуковых прац – 35 год без гісторыка Міколы Улашчыка

«Мне сняцца сны аб Беларусі...» – такія радкі Янкі Купалы высечаныя на надмагіллі беларускага гісторыка, археографа і крыніцазнаўца Мікалая Улашчыка. Навукоўца не стала 14 лістапада 1986 года, роўна 35 год таму, з гэтай нагоды Budzma.org распавядзе пра жыццё, навуковы і творчы шлях даследчыка.


Ulaschik1.jpg

Часопіс, што заснаваў Улашчык, можна выпісаць і цяпер

Родам Мікалай Улашчык быў з вёскі Віцькаўшчына, што на Міншчыне, там ён і нарадзіўся 14 лютага 1906 года. Яшчэ ў двухкласнай школе Мікола праявіў цікавасць да ведаў, а ў 1924 годзе пасля пачатковага, рэальнага вучылішчыў і вячэрняй школы паступае ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на сацыяльна-гістарычнае аддзяленне. Студэнт браў актыўны ўдзел у навуковым жыцці навучальнай установы, ён любіў выступаць на пасяджэннях краязнаўчага таварыства, пастаянна падкрэсліваў важнасць аховы старадрукаў, у час канікулаў стараўся наведваць археалагічныя раскопкі. Зацікавіўся ж беларушчынай Мікола яшчэ ў школьныя годы, калі яго старэйшая сястра Ніна параіла кнігу Яўхіма Карскага «Беларусы». Яўхіма Карскага «Беларусы».

За часамі студэнцтва Мікалай працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы, працаваў са старымі выданнямі, быў супрацоўнікам кніжнай палаты, ён цалкам сам падрыхтаваў да выдання нумары «Летапісу беларускага друку» за 1925 і 1926 гады. Выданне існуе і цяпер пад назваю «Кніжны летапіс», падпіску можна аформіць на Белпошце.

Тры першыя арышты Улашчыка

Першы раз затрымалі маладога навукоўца па сфабрыкаванай справе аб «Саюзе вызваленні Беларусі» ў 1930 годзе. Хаця даносы, што Улашчык займаецца антысавецкай дзейнасцю, прыходзілі кіраўніцтву БДУ яшчэ, калі той быў студэнтам. Затрымалі яго ўлетку. Згодна абвінавачванню, Мікалай кіраваў моладзевым крылом у СВБ. Яго асудзілі на 5 год высылкі і адправілі на Вяткаўшчыну ўглыб РСФСР. Падчас высылкі гісторык працаваў настаўнікам матэматыкі ў мясцовай школе. 10 чэрвеня 1933 года Улашчыка зноўку асудзілі за антысавецкую дзейнасць і адправілі ў лагер строгага рэжыму на Кемераўшчыне.

400px-Азбукін,_Кіпель,_Улашчык.jpg
У высылцы. Злева направа: Мікола Азбукін, Яўхім Кіпель, Мікола Улашчык. Налінск.15 снежня 1931 года. Фота: «Радыё Свабода»

У 1935 годзе Мікалай выйшаў на свабоду, аднак быў пазбаўлены права на вяртанне ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам гісторыі ў розных навучальных установах да 1939 года, пакуль не пераехаў у Ленінград, дзе навучаўся ў аспірантуры пры Ленінградскім педагагічным інстытуце, паралельна выкладаючы гісторыю ў школе.

18920797_1377682438992754_6142065434303761534_o.jpg
Фота: facebook.com/archeby

Трэці раз арыштавалі Улашчыка ізноў за нібы антысавецкую дзейнасць 28 чэрвеня 1941 года ў Ленінградзе, затрыманы ён быў «чэкістамі». Яго асудзілі на чаргвыя 5 год высылкі. За час, пакуль навуковец знаходзіўся за кратамі ў нечалавечых умовах, моцна пагоршыўся стан яго здароўя: туберкулёз, дыстрафія і простае знясілянне моцна падкасілі Улашчыка. Але гісторык быў вызвалены 28 лістапада 1942 года ад пакарання, за яго заступіўся ўсходазнавец, акадэмік Іосіф Арбелі.

Мікалай дабраўся да Бугульмы ў Татарстане, дзе яго сустрэла малодшая сястра Вольга, яна ж і вылекавала брата. З вясны 1943 года Улашчык перабраўся ў Казань, выкладаў гісторыю ў мясцовай медычнай вучэльні. Зімой ездзіў у Маскву паступаць у аспірантуру Інстытута гісторыі, рэкамендаваў яго той жа Арбелі. У 1947 годзе Улашчык паспяхова стаў кандыдатам навук, абараніўшы дысертацыю па тэме падрыхтоўкі сялянскай рэформы 1861 года ў Паўночна-Заходнім краі.

Пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі ўсходніх і заходніх славян Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Да канца 1940-х гадоў Мікола Улашчык вяртаецца ў друк са сваімі навуковымі даследаванямі.

Апошні арышт і вяртанне ў навуку

Чарговы раз гісторыка арыштавалі ў снежні 1950 года па даносе. Нядлбразычліўцы сцвярджалі, што Улашчык кепска выказваецца аб працаднях у калгасах, нібы савецкая ўлада ашуквае калгаснікаў, а за сваю цяжкую працу яны нічога не атрымліваюць. У выніку гісторыку прысудзілі 8 гадоў лагеру, але датэрмінова вызвалілі 18 сакавіка 1955 года. Тады навуковец змог канчаткова вярнуцца да сваёй даследчай дзейнасці.

EC27413D-9968-4827-87AF-ADD992ADCB37_w650_r0_s.jpg
Падчас сустрэчы з гісторыкам Міколам Улашчыкам. Фота: «Радыё Свабода»

У 1961 годзе Улашчык выдае манаграфію «Перадумовы сялянскай рэформы 1861 года ў Літве і Заходняй Беларусі» – гэтая кніга стала настольнай не толькі для беларускіх даследчыкаў, але шырока была вядомая і за межамі СССР. У 1964 годзе стаў доктарам гістарычных навук.

Другая фенаменальная навуковая праца выходзіць у 1973 годзе – «Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду» – такой яна лічыцца і сёння, бо ў гэтай манаграфіі ўпершыню прыводзіцца шмат вельмі каштоўных фактаў, дакументальных актаў для гістарычнай навукі.

«Мне сняцца сны аб Беларусі...»

Амаль дзесяць гадоў прысвяціў Мікалай Улашчык падрыхтоўцы да друку і навуковаму апісанню старажытных беларуска-літоўскіх летапісаў, выдадзенныя яны былі ў 1975 і 1980 гадах. У Маскве ў 1985 годзе выйшла апошняя прыжыццёвая навуковая праца гісторыка, дзе ён упершыню разгледзеў 17 беларуска-літоўскіх летапісаў, вядомых цяпер гістарычнай навуцы.

М_Улашчык.jpg

За сваё акадэмічнае жыццё Мікалай Улашчык падрыхтаваў больш за 100 навуковых прац па гісторыі Беларусі ў эпохі «феадалізму і капіталізму». Ягоныя працы сталі асновамі шматлікіх будучых даследаванняў яго наступцаў у галінах не толькі гісторыі, але і этнаграфіі, краязнаўства і літаратуры. Сам жа Улашчык час ад часу выдаваў папулярныя тэксты і быў вядомы таксама як літаратар.

14 лістапада 1986 года на 81-годзе жыцця Мікалая Улашчыка не стала, памёр ён у Маскве. Згодна яго запавету, сын Аляксандр і сястра Вольга ў ліпені 1987 года перавезлі ўрну з ягонымі парэшткамі ў Мінск, пахавалі на Чыжоўскіх могілках побач з магілаю жонкі Наталлі, якая была таксама доктарам навук, толькі ў галіне біялогіі.

На надмагіллі Мікалая Улашчыка высечаныя словы Янкі Купалы «Мне сняцца сны аб Беларусі...», сімвалізуючы вяртанне гісторыка на Радзіму толькі пасля яго смерці.

Алесь Масевіч, Budzma.org


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип