У Мінску па-беларуску вучацца толькі чатыры тысячы школьнікаў

Такія звесткі агучыла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ірына Чарняўская.


У пяці гімназіях увесь працэс навучання цалкам арганізаваны на беларускай мове. У дзесяці сярэдніх школах такое навучанне арганізавана ў асобных класах.

«Усяго такіх класаў 171. Гэта каля чатырох тысяч дзяцей», — удакладніла Чарняўская.

Чатыры тысячы — гэта прыкладна 2% ад усей колькасці школьнікаў сталіцы. Усяго ў Мінску 244 гімназіі і школы.