• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.09.2017 | Адукацыя

5 выдатных інструментаў для кіравання вашым часам

У наш час любы актыўны чалавек жыве ў рэжыме мабільнасці і шматзадачнасці. Часам спраў назапашваецца настолькі шмат, што ўсё ў галаве трымаць амаль немагчыма. Гэтую праблему вырашаюць спецыяльныя сэрвісы, дзе вы можаце занатоўваць свае справы, ставіць дэдлайны і адсочваць іх выкананне. Пра такія праграмы мы і пагаворым.

 


Wunderlist

Адзін з найлепшых сэрвісаў для працы са сваімі задачамі. Адзін з галоўных яго плюсаў – мультыплатформенасць. Wunderlist падтрымлівае нават сістэмы amazon і chromebook. Праграма мае просты і інтуітыўны інтэрфейс: вы проста ствараеце спіс, напаўняеце яго задачамі, выстаўляеце дэдлайны – і гатова! Таксама праграма прадугледжвае сумесную працу з чатам, але ў бясплатнай версіі яго функцыі даволі абмежаваныя, таму не варта вельмі разлічваць на гэтую функцыю. Таксама на мабільных платформах Wunderlist мае свае віджэты, якія дазволяць трымаць справы проста на галоўным экране смартфона і\ці планшэта. Адзінае “але” – дызайн даволі прымітыўны і просты, што не выклікае вялікага захаплення ў аматара крэатыву. А pro-версія з пашыраным функцыяналам будзе вам каштаваць пад 5 даляраў у месяц, што, у прынцыпе, даволі дорага.

 Спасылка на старонку запампоўкі: https://www.wunderlist.com/ru/download/


 Todoist

 Наступны наш тайм-менеджар – Todoist. У адрозненнн ад папярэдняга сэрвісу, ён мае больш прывабны і прыгожы дызайн. Функцыянал вельмі падобны, але ёсць некалькі прыемных дадатковых функцый, як меткі і прыярытэт задачаў. У плане сумеснай працы тут таксама ёсць падтрымка, але, зноў жа, паўнавартасна гэта магчыма толькі пры набыцці тарыфнага плану, які каштуе ад 29 даляраў у год. Todoist падтрымлівае ўсе асноўныя платформы, але без спецыфічных для нас платформ, у чым прайграе Wunderlist.

 Спасылка на сайт спампоўкі: https://todoist.com/


 Microsoft To-Do

І як абысціся без вялікіх карпарацый! Усім вядомы IT-гігант таксама выпусціў сваю версію тайм-менеджара. Галоўнай праблемай будзе ўваход у сістэму, як гэта звычайна бывае ў прадуктах Microsoft. Здаецца, і неабходны іх акаўнт, а здаецца, і не. Таму чакайце, што праграма будзе доўга вас цягаць па праверках бяспекі і дадаванні інфармацыі. А пасля гэтага мы бачым… абсалютна просты спіс спраў. Просты, але прыгожы дызайн, функцыя дадаць, пазначыць як выкананую і магчымасць паставіць дэдлайн. Больш тут нічога няма. Затое яна абсалютна бясплатная. Падтрымка толькі трох асноўных аперацыйных сістэм: Windows, IOS i Android, таму ўладальнікам іншых платформ гэты варыянт не падыдзе.

 Спасылка на праграму: https://todo.microsoft.com/ru-ru


 Any.do

 Бадай, адзін з найлепшых сэрвісаў для тайм-менеджменту. Прыгожы дызайн, інтуітыўны інтэрфейс – тут ёсць усё! Галоўнае, што вылучае Any.do сярод іншых, – выдатнае размеркаванне вашых спраў. Пры стварэнні задачы праграма адразу прапануе абраць катэгорыю справы – гэта будзе званок ці вам трэба проста нешта забраць? Карацей, амаль ідэальны варыянт, але з адным “але”: поўны функцыянал вам будзе даступны толькі пасля падпіскі, якая каштуе ад 2.29 даляраў на месяц. Але гэта таго каштуе! З падтрымкай тут даволі кансерватыўна: толькі Android, IOS і вэб-версія. Таму аматарам іншых сістэм тут зноў не пашанцавала.

 

 Спасылка на вэб-версію: https://web.any.do/

Спасылка на Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.anydo

Спасылка на IOS: https://itunes.apple.com/in/app/any.do-to-do-list-planner/id497328576


 Evernote

 І заканчвае нашу падборку самы папулярны сэрвіс для нататак, тайм-менеджменту і сховішча неабходных вам рэчаў Evernote! У адрозненне  ад папярэдніх, спецыялізаваных сэрвісаў, Evernote мае большы функцыянал. Тут апроч нагадванняў вы можаце захоўваць усе патрэбныя вам нататкі, фота, аўдыё і нават рукапісныя нататкі! Таму гэты варыянт падыдзе тым, хто хоча ўсё ў адным. Але папярэджваем: калі вы хочаце мець гэтую праграму адразу на некалькіх прыладах, давядзецца плаціць. Каштаваць ва гэта будзе ад 2.92 даляра на месяц, і тое калі вы адразу аформіце гадавую падпіску. А ў цэлым функцый вам хопіць для паўнавартаснай мабільнасці ў рэжыме non-stop. Калі казаць пра даступнасць праграмы ў платформах, то тут усё сувора – Android і IOS.

 

Спасылка на Android: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.evernote

Спасылка на IOS: https://itunes.apple.com/app/evernote/id281796108?mt=8

 

 

Багдан Сакалоў

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип