6 лістапада ў Віцебску ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. У прэзентацыі возьмуць удзел Кірыл Дубоўскі, Наста Манцэвіч, Андрэй Пакроўскі. Вядоўца — Ганна Янкута.
Кірыл Дубоўскі нарадзіўся ў 1983 годзе ў Мінску. Фіналіст конкурсаў маладых літаратараў да стагоддзя газеты “Наша ніва” (Мінск, 2007), Слово.doc (Мінск, 2009), імя Ларысы Геніюш (Мінск, 2010). Аўтар кнігі “Хороший роман” (Логвінаў, 2012).
Наста Манцэвіч нарадзілася ў горадзе Вілейка, дзе пражыла першыя 16 гадоў. Вучылася ў Мінску на эканамічнай спецыяльнасці. Аўтар кнігі “Птушкі” (Логвінаў, 2012).
Андрэй Пакроўскі нарадзіўся ў Горадні, цяпер жыве ў Мінску. Лаўрэат конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтра. Аўтар кнігі апавяданняў “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза” (Логвінаў, 2012). У 2013 годзе кніга трапіла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца, а таксама шорт-ліст прэміі “Дэбют”.
Падчас імпрэзы выступоўцы правядуць конкурсы і віктарыны на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Сустрэча адбудзецца на Арт-база V4ME, пачатак а 18:00, вул. Кастрычніцкая,13.
Шчыра запрашаем!