Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае рэпрэсаваным беларусам. Сёння, 25 верасня, свой дзень народзінаў Нобелеўскі лаўрэат сустракае за кратамі.
Алесь Бяляцкі. Фота: spring.org
Ад рок-гурта да правааборонцы
У 80-х гадах Алесь вучыўся ў Гомелі на гісторыка-філалагічным факультэце. У гэты перыяд ён захапіўся ідэяй папулярызацыі беларускай мовы і культуры.
«Мы збеларусіліся канчаткова і беспаваротна», – узгадваў ён.
У студэнцкія гады Алесь быў удзельнікам рок-гурта «Баскі»: творы музыкі пісалі на беларускай мове, а хітом стала песня з словамі: «Толькі так! Свой трымай кірунак! Толькі так! У гэтым наш ратунак! Толькі так!»
Студэнцкі рок-гурт «Баскі»
З 1989 па 1998 год Бяляцкі працаваў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці Алесь стаў дэпутатам Мінскага гарадскога Савета і быў ім да ажно да 1996 года. У гэтым жа годзе ён і заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна».
Крымінальны пераслед і Нобелеўская прэмія
У 2011 годзе Алесь быў арыштавана па крымінальнай справе і прызнаны палітвязнем. Тады за кратамі ён правёў 4 гады.
Другі раз Бяляцкага арыштавалі ў 2021-м: ён атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць, не патускнелі. Яны заўжды са мной, і я ахоўваю іх, як магу. Яны – як адлітыя з золата, і іх не бярэ іржа», – піша праваабронца з-за кратаў
У 2022 годзе Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міра, разам з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабод» і расійскай праваабарончай арганізацыяй «Мемарыял».
Падтрымка
У падтрымку Алеся Бяляцкага выказваліся міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, а таксама еўрапейскія палітыкі.
Фрэска з выявай Алеся Бяляцкага на будынку Віленскай прагімназіі імя Сіманаса Даўкантаса
Сёння, у дзень яго народзінаў, людзі працягваюць паказваць сваю салідарнасць з палітвязнем. Так, у Віленскай гімназіі Сіманаса Даўкантаса прайшла сустрэча з мясцовым школьнікамі, якую правялі Міністэрства замежных спраў Літвы пры падтрымцы «Вясны».
«Алесь, на сцяне нашай школы ёсць ваш партрэт, і я гэтым вельмі ганаруся», – напісаў адзін з вучняў.
Вучні Віленскай гімназіі Даўкантаса
Напісаць ліст Алесю Бяляцкаму можна па адрасе: калонія № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16