6 лютага, у пару, калі марыш пра вясну, адбылася творчая сустрэча з настаўнікамі і школьнікамі сярэдняй школы №161 г. Мінска з бардам Таццянай Беланогай.
Расказвае Таццяна: “Я вельмі была ўражаная першай рэакцыяй маладых слухачоў. Калі я толькі ўвайшла ў залу, усе адразу пачалі апладзіраваць! Я зразумела, што мяне чакаюць! Адразу з’явілася адчуванне, што я прыйшла спяваць для сваіх аднадумцаў, блізкіх людзей, якія даўно мяне ведаюць. Мяне прадставіла Алена Яўгенаўна — добрая, цудоўная спадарыня, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая ласкава запрасіла мяне на сустрэчу. Я пачала выступ са словаў падзякі за запрашэнне, бо для мяне кожная творчая сустрэча з вучнямі школ — свята. Яны слухаюць і вераць слову. І гэтая моц даверу быццам вяртаецца назад да цябе каласальнай энергіяй. Першай песняй выступу стала “Музыка” з альбома “Святло і цені”, які выйшаў у лістападзе 2013 года дзякуючы ініцыятыве БМА-груп і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
У межах кампаніі aдбываўся выступ, я прынесла з сабой на сустрэчу шмат падарункаў — дыскі, паштоўкі, торбы з надпісамі “Будзьма беларусамі!”. І першым заданнем было назваць 3 рысы характару, якія мусіць мець сучасны беларускі хлопец і сучасная дзяўчына-беларусачка. Прычым хлопцы называлі дзявочыя якасці, а дзяўчаты — якасці хлопцаў. Нягледзячы на ХХІ стагоддзе, прагрэс і рэкламу, для вобраза дзяўчыны (як выкрыкнулі з залы
Прагучалі песні з новага альбома, і прыйшоў час для наступнага задання. Конкурс быў на веданне беларускіх прымавак. Што тут пачалося! Я не чакала, што дзеці будуць ведаць столькі яркіх беларускіх выразаў! Малайцы, бацькі, настаўнікі і, вядома, самі дзеці! Гучалі такія прымаўкі: “Не май сто рублёў, а май сто сяброў”, “Хлеб — усяму галава”, “Не ў мяне гарыць, не мне тушыць” і шмат іншых, цікавых і яркіх., “голай”) хлопцы называлі наступныя якасці: сціпласць, радаснасць, прыгажосць, мудрасць! І амаль кожны хлопец назваў сціпласць! Дзяўчаты называлі працавітасць, мужнасць, адказнасць. І найбольш часта гучала “адказнасць”.
У канцы сустрэчы мы паглядзелі мультфільм “Будзьма беларусамі!”. Сустрэча прайшла вокамгненна. Я ніколі не забуду шчырасць, кемлівасць, дабрыню настаўнікаў і вучняў 161 школы”.
Тэгі: Мінск