• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.05.2022 | Грамадства Музыка Літаратура

«Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча

Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» ў дзень адкрыцця крамы, затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы. Выдаўцу прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пачытайце, як на гэта зрэагаваў музыка Алесь Дзянісаў на сваёй старонцы ў Facebook.


image_2022-05-18_15-06-25.png

Усё падобна на тое, што вырашылі пасадзіць выдатнага чалавека Андрэя Янушкевіча. Пакуль што за нішто далі 10 сутак, але штосьці вітае ў гэтых цвілых аблоках. Усе ведаюць яго, як кіраўніка выдавецтва «Янушкевіч», але мне ён помніцца найперш па першаму выступу «КальЯн» у РБ. Тады Андруша арганізаваў у 1997 годзе, у абухаўскім Доме культуры канц, на якім гралі, акрамя нас, яшчэ і «Deviation», а таксама менскі гурт «Жах».

Не памятаю, як уся гарадзенская нефармальная брація дабіралася да Абухава. Па-рознаму. У прынцыпе, і недалёка для шалёнага сабакі — 19 км. Гэта было свята! Цэлы Дом культуры з апаратурай, якая была хаця і савецкая, але лепшая за тое, што мелі ў сваіх гаражах ды падвалах. І ўсе, хто мог, туды хацеў патрапіць — патрапіў.

Для мясцовых абухаўскіх «абарыгенаў» гэта таксама быў нейкі «дзвіж», таму ў ДК прыйшоў і стары, і малы. Усім кіраваў жвавы дзядзячка — дырэктар ДК. Прыняў нас вельмі шчыра. Памятаю, што ён быў апазіцыйна-накіраваны ды беларускамоўны, што не дзіўна для тых часоў. Усё праходзіла даволі міла ды пазітыўна. Панкі ды іншыя прадстаўнікі «адшчапенцаў» скакалі пад сцэнай, бабусі усміхаліся, дзеткі разявалі рты, а мясцовыя падлеткі ўжо планавалі «замуціць» пару панк-бандаў у Абухаве. Да таго часу, пакуль «Deviation» не заспявалі сваю легендарную «ХВ»....

Электрычнасць вырубіў мілы дырэктар абухаўскага ДК. «Окончен бал, окончен вечер».

Андруша «Сірыўс» Янушкевіч — легенда гарадзенскага панк-року! (Дарэчы, «Сірыўс» — ягоная мянушка ў неферскім асяроддзі таго часу). Ён здолеў арганізаваць у 1,5-тясячным пасёлку сапраўдны рок-фэст! Пазней ён стварыў адное з самых самабытных ды арыгінальных выдавецтваў! А што стварылі людзі, якія зараз катуюць Андрэя?

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM