Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры правяло запланаваную лекцыю ў СШ в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёну Мінскай вобласці 29 лістапада.
А. Астаповіч: “Мы сустрэліся са школьным краязнаўчым клубам “Спадчына”, лідэрам якога з’яўляецца Рамуальда Сабалеўская.
На сустрэчы прысутнічала 18 чалавек. Я прачытаў лекцыю па ахове гістарычна-культурнай спадчыны, пра тое, якія захады трэба рабіць падчас агляду і догляду помнікаў, якія культурніцкія праграмы існуюць у гэтай галіне”.
Зміцер Яцкевіч апавёў пра в. Рубяжэвічы і блізкія мясціны, спасылаючыся на матэрыялы з Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі, а таксама агучыў інфармацыю пра радавод выбітных землякоў кшталту К. Міцкевіча і род Ленскіх.
Падчас лекцыі быў наладжаны прагляд фільму “Палякі”.
“Гэты фільм быў паказаны мэтава, бо большая частка насельніцтва Рубяжэвічаў адносіць сябе да нацыянальнай меншасці Беларусі – палякаў. Напрыклад, Рамуальда Сабалеўская лічыць сябе стопрацэнтнай палячкай. Дый наогул, польская інтэлігенцыя зрабіла для культуры Беларусі нашмат больш, чым нашая беларуская, якая толькі і можа крычаць на мітынгах. Я сур’ёзна”, – падсумаваў Антон Астаповіч.
Лекцыі ладзіліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Рубяжэвічы