• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
23.05.2021 | Афіша

Кава, майстар-класы і адпачынак без бар’ераў: А1 і Vulitsa Ezha ўладкуюць у Батанічным садзе інклюзіўную пляцоўку

У выхадныя 5-6 чэрвеня вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha адкрывае новы сезон. З гэтага года пры падтрымцы А1 фестываль пачынае больш актыўна развіваць інклюзіўны кірунак, каб ад смачнай ежы, добрай музыкі і адпачынку ў Батанічным садзе атрымалі асалоду без выключэння ўсе жадаючыя.

А1-Inclusion-pic14.jpg

Дзякуючы такой калабарацыі кампанія А1, якая ўжо шмат гадоў працуе з тэмай інклюзіі і грамадства роўных магчымасцяў, арганізуе для фестывалю спецыяльную безбар'ерную пляцоўку і запросіць выступіць там вядомых беларусаў. У кожны з фестывальных выхадных - 5-6 чэрвеня, 10-11 ліпеня, 21-22 жніўня - розныя спікеры будуць дзяліцца сваімі гісторыямі пра тое, як інклюзія стала часткай іх жыцця, і праводзіць творчыя майстар-класы - іх расклад з'явіцца крыху пазней.

«Прытрымліваючыся міжнародных прынцыпаў ESG ў экалагічным, сацыяльным і карпаратыўным кіраванні, кампанія А1 рэалізуе інклюзіўныя праекты, натхнёныя ідэяй стварэння грамадства роўных магчымасцяў. Нам важна казаць пра тое, што інклюзія - гэта не толькі стварэнне безбар'ернага асяроддзя, але і глабальны падыход, які аб'ядноўвае людзей. І вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha - ідэальнае месца, каб нагадаць пра гэта», - адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

Госці новай пляцоўкі фестывалю таксама змогуць паспрабаваць фірмовыя напоі з самай вядомай безбар'ернай кавярні краіны «Інклюзіўны барыста». Каб усім наведвальнікам было камфортна, саму барную стойку зробяць заніжанай, а дарожкі да яе накрыюць спецыяльным здымным насцілам. Акрамя таго, на інклюзіўнай пляцоўцы А1 будуць працаваць прафесійныя цьютары і псіхолагі, якія змогуць аказаць неабходную падтрымку або вырашыць нестандартную сітуацыю.

«Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha - гэта не проста фестываль, на якім можна добра адпачыць, смачна паесці і паслухаць музыку. Мы ствараем атмасферу і фарміруем кам'юніці аднадумцаў, распавядаем пра цікавыя праекты і аб'ядноўваем людзей, зацікаўленых у гастранамічнай культуры. Нам важна быць адкрытымі і даступнымі для любых гасцей, таму мы вельмі рады, што сёлета сумесна з А1 зможам стварыць максімальна камфортныя ўмовы адпачынку для ўсіх і стаць першым у Беларусі фестывалем з інклюзіўнай пляцоўкай такога фармату», - падкрэслілі арганізатары Vulitsa Ezha.

Як і на іншых лакацыях фестывалю, для камфорту і бяспекі гасцей тут будуць прадугледжаны меры па выкананні сацыяльнага дыстанцыявання і дадаткова абсталяваны зоны з антысептыкам, а ўвесь персанал забяспечаны медыцынскімі маскамі і пальчаткамі.

Квіткі і абанементы на 6 сезон ужо можна знайсці на сайце vulitsaezha.by. Падрабязнасці правядзення гарадскога пікніка Vulitsa Ezha - у сацсетках:

Instagram

Facebook

ВКонтакте

Што: гарадскі пікнік Vulitsa Ezha

Калі: 5 – 6 чэрвеня;

Час: 12.00 - 22.00

Дзе: Батанічны сад

Кошт: квіткі - 10 - 12 BYN

Абанемент на сезон: 50 BYN

Дзецям да 12 год уваход вольны

0+

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 19.08 — 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 19.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 19.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 19.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 19.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 19.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 19.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску
  • 19.08 — 01.09Выстава «Жаночы Род» у Мастацкім музеі ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM