Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Усе ведаюць пра карнавал у Венецыі, але не ўсім вядома, што ў Беларусі ёсць уласная Венецыя са сваім карнавалам. 13 студзеня ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці праводзіцца абрад на Шчодры вечар, які мясцовыя называюць «Конікі».


450.jpg

У многіх сем’ях беражліва захоўваецца абрадавая атрыбутыка. Мужчыны робяць для сябе «коніка». Гурты маскіраваных пачынаюць хадзіць пад вечар. У асноўным конікі шчадруюць пад вокнамі. Спяваюць пра тонкую і высокую сасну, на якой зіхацела залатая «корыца» (кара), віншуюць гаспадароў са Шчадрацом, жадаюць ім дабра і «коб за год дождалі», і маюць за гэта грошы, і не толькі грошы. Пасля ўсе гурты ладзяць агульны карнавал на цэнтральнай плошчы горада.