У Слуцку на пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

У Слуцку на пажары ў жылым доме загінуўў знакаміты мастак-авангардыст Уладзімір Акулаў. Яму быў 71 год, паведамляе «Наша Ніва».

akulau.jpgФота: slutsktv / Instagram

Каля шасці гадзін раніцы 10 лютага на вуліцы Сацыялістычнай у Слуцку загарэлася кватэра ў жылым доме. Ратавальнікі ў задымленым памяшканні знайшлі гаспадара на падлозе каля канапы.

Мужчыну тэрмінова вынеслі на вуліцу і перадалі медыкам, аднак выратаваць яго не ўдалося: праз паўгадзіны лекары канстатавалі смерць.

akulau-pazhar.jpg

akulau-pazhar-02.jpg

Агонь не паспеў знішчыць усю кватэру. Паводле папярэдняй версіі, прычынай трагедыі магла стаць неасцярожнасць пры паленні.

Хаця ратавальнікі не называлі імя гаспадара, але па працах зразумела, што загінулы — вядомы мастак-авангардыст Уладзімір Акулаў.

akulau-pazhar-03.jpg

Уладзімір Іванавіч Акулаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Баранавічах, але большая частка яго жыцця звязана са Слуцкам.

Таксама Акулаў жыў і працаваў у Мінску, дзе стаў адным з яскравых удзельнікаў груп беларускага авангарда.

akulau-02.jpg

Творы мастака прадстаўлены ў фондах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, іншых беларускіх музеяў, а таксама ў шматлікіх прыватных калекцыях па ўсім свеце.

akulau-03.jpg

akulau-04.jpg

akulau-06.jpg