Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году, піша bellit.info.

Premija imia Natalli Arsiennievaj

Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг:


  • «2/3» — Фелікс Аксёнцаў (hochroth Minsk, 2025)
  • «Кабайн» — Мефедрон Бясєцкі, Налыса Альтанкавіч (Гніль) (Лысы чэрап, 2025)
  • «А на вёсцы пануе ціша» — Марта Дамаўчанка (зашыфраваны ўдзел, 2025)
  • «Цемра сыдзе» — Бервета Ірзвіцкая, Конрад Жывойта (аўдыякніга, audiobooks.by, 2025)
  • «Анатомія» — Артур Камароўскі (Skaryna Press, 2025)
  • «Белая рака» — Леў Капыльскі (зашыфраваны ўдзел, 2025)
  • «Мы» — Хведар Крапіва (зашыфраваны ўдзел, 2025)
  • «Нетутэйшая далечыня» — Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025)
  • «Хроніка адмаўлення пустаты» — Ілля Кульбіцкі (Skaryna Press, 2025)
  • «Ляці ляці сюрыкен» — Лусінэ (hochroth Minsk, 2025)
  • «Той, хто смяецца» — Ілона Мядунка (зашыфраваны ўдзел, 2025)
  • «Праспект Нежалезнасці» — Мікіта Найдзёнаў (Янушкевіч, 2025)
  • «Сойка» — Захар Саковіч (зашыфраваны ўдзел, 2025)
  • «Прыпадзь нічыя царыца» — Яфім Сойка (зашыфраваны ўдзел, 2025)
  • «Кровазварот» — Юля Цімафеева (Янушкевіч, 2025)
  • «Ich zerschneide die Geschichte / Рэжу гісторыю сабой» — Юля Цімафеева (Edition frölich, 2025)
  • «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007–2025» — Макс Шчур (SayBeat, 2025)
  • «Надзейны сродак ад прывідаў» — Ганна Янкута (hochroth Minsk, 2025)
  • «Śviata žyćcia» — Frydrych Samotny (hochroth Minsk, 2025)

Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У такіх выпадках творы ўдзельнічаюць у конкурсе без раскрыцця імёнаў і назваў. Аўтарства будзе абвешчана толькі тады, калі гэта стане бяспечна.

Журы прэміі

Сёлета ў складзе журы — пяць галасоў, кожны з уласным досведам чытання і разумення паэзіі. Разам ім належыць прайсці шлях ад першага ўражання да ўдумлівага, уважлівага перачытвання, каб вызначыць паэтычную кнігу году. Сярод публічных сябраў журы:

Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Ганаровы старшыня Беларускага ПЭНа і папулярызатар беларускай літаратуры ў Еўропе. Лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў і перакладаў з ангельскай, французскай, польскай і ўкраінскай моў.

Дар’я Бялькевіч — паэтка, перакладчыца, аўтарка песень, арт-менеджарка. Лаўрэатка прэміі Наталлі Арсенневай, рэдактарка паэтычных кніг, вядоўца літаратурнага падкасту «Спіс на лета». Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў і рэзідэнцый.

Віталь Рыжкоў — паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных праектаў. Лаўрэат прэмій «Дэбют» і «Залаты апостраф», удзельнік міжнародных паэтычных форумаў.

Наста Кудасава — паэтка, перакладчыца. Лаўрэатка прэміі імя Міхася Стральцова, прэміі Беларускага ПЭНа «Кніга году» і іншых літаратурных узнагарод. Аўтарка сямі паэтычных кніг, удзельніца міжнародных літаратурных праектаў.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць