Абвешчаны поўны лайнап музычнай сцэны Hučna Fest

28.06.2023 Музыка

У Варшаве на беразе Віслы 9 ліпеня пройдзе бясплатны Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Арганізатары абвесцілі поўны музычны лайнап фестывалю.


Афіша фестываля Hučna Fest-2023

У гэтым годзе хэдлайнерамі оўпэн-эйра стануць дуэт Светы Бень і Галі Чыкіс, а таксама гурт Super Besse. Разам з імі ў Варшаве на беразе Віслы выступяць беларусы Sož і Graphotype, а таксама украінскі гурт I33I.

Акрамя музычнай сцэны, вас чакаюць арт-маркет, пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў, а таксама магутная літаратурная сцэна і кніжны стэнд выдавецтва «Янушкевіч». Хэдлайнер літаратурнай сцэны — Альгерд Бахарэвіч.

Фестываль адбудзецца 9 ліпеня на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).

Уваход вольны!

Чытаць яшчэ: Якія фестывалі наведаць у Беларусі? Агляд фэстаў гэтага лета ад «Будзьма!»