Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за кнігі, выдадзеныя ў 2021 (ці ў асобных выпадках 2020) годзе

Сёлета ён складаецца з 21 кнігі; з 14 выдавецтваў найбольшая колькасць намінантаў — 5 — належыць «Кнігазбору», піша @PENBelarus.


74.jpg


Намінантамі сталі: 

1. Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021 

2. Анатоль Бутэвіч. Распасажаны дом. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2020

3. Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, «Галіяфы», 2021

4. Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, «Кнігазбор», 2021

5. Алесь Грушэцкі. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Мінск, Четыре четверти, 2021 

6. Васіль Грынь. Не адчайваемся. Мінск, Кнігазбор, 2021

7. Таццяна Дамаронак. Маша і яе чароўны лес. Мінск, «Беларусь», 2021 

8. Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых. Мінск, «Янушкевіч», 2020

9. Васіль Жуковіч. Прадчуванні. Мінск, «Ковчег», 2021 

10. Сяргей Календа. Дэкалог. Вільня, «Логвінаў», 2021

11. Таццяна Карытка. Чаму ўсё так? Мінск, «Кнігазбор», 2020

12. Павел Каспяровіч. Чорная рэчка. Мінск, «Кнігазбор», 2021

13. Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, «Галіяфы», 2021

14. Маргарыта Латышкевіч, Уласны крыж. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2021 

15. Уладзімір Ліпскі, Каранацыя душы. Мінск, «Адукацыя і выхаванне», 2021 

16. Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном. Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021

17. Сяргей Пляскач. ДМБ-91: зычу вярнуцца да дому. Мінск, «Галіяфы», 2021

18. Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, «Лімарыус», 2021

19. Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку. Мінск, «Галіяфы», 2021

20. Вольга Шчукіна. Чарадзейны крышталь, альбо Нечаканы госць. Мінск, Кнігазбор, 2021

21. Лаўрэн Юрага. Замак з люстраной залай. Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2021

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы.