• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.03.2018 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

Абвешчаны конкурс ідэй “Кірмаш праектаў-Берасцейшчына”. Дэдлайн – 18 сакавіка!

Ужо традыцыйна запрашаем да ўдзелу ў “Кірмашы праектаў” ініцыятыўных людзей, хто ведае як і галоўнае гатовы дзейнічаць! Маеце думкі,як паляпшыць, зрабіць больш насычаным, якасным і цікавым культурніцкае жыццё свайго горада? Шукаеце каманду і падтрымку ў рэалізацыі сваіх ідэй? Тады вам сюды!

gotov_budzma

Удзел ў “Кірмашы праектаў” – гэта цудоўная магчымасць дапрацаваць свой праект!

Не трэба сумневаў! Трэба дзейнічаць! Удзельнічайце ў конкурсе і атрымайце падтрымку ў рэалізацыі сваіх задумаў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Цэнтра даследванняў “СІМПА”.

ШТО ПАТРЭБНА ДЛЯ ЎДЗЕЛУ:

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна да 18.03.2018 уключна даслаць сваю ідэю на [email protected] з пазнакай “Кірмаш праектаў-Берасцейшчына”. Праекты прымаюцца ў фармаце прэзентацый PowerPoint і аналагічных з пазначэннем дадзеных удзельніка (прозвішча, імя, арганізацыя, назва праекта, кантактны нумар тэлефона).

Што трэба ўключыць у прэзентацыю?

  • назва, мэта і сутнасць ідэі;
  • чаму і каму гэты праект неабходны?
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Інструкцыя па падрыхтоўцы прэзентацыі:

“Кірмаш праектаў”: Рэкамендацыі па падрыхтоўцы прэзентацый from budzma

ХТО МОЖА БЫЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ:

Удзел могуць браць усе ахвочыя: дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі, фізічныя асобы, творчыя групы і ініцыятывы незалежна ад статусу і ўзросту.

ШТО БУДЗЕ ПАСЛЯ:

Публічная прэзентацыя ў фармаце “маланкавай размовы” (5-7 хвлін, якія даюцца на ваш выступ). Дата і месца будзе абвешчаная дадаткова.

Падчас прэзентацыі вы зможаце:

  • распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;
  • апрабаваць і прарэкламаваць свае задумы;
  • атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта;
  • знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў, пляцоўкі і рэсурсы для рэалізацыі вашай ідэі;
  • пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;
  • натхніць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку;

Падчас прэзентацыі праекты пабачаць афіцыйныя асобы і незалежныя прадстаўнікі культуры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі бізнесу, турызму і іншыя зацікаўленыя, з кім будзе карысна абмеркаваць вашую прапанову ў дэталях.

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. Кампанія “Будзьма беларусамі!” і “СІМПА” акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць такія конкурсы ў розных гарадах Беларусі, каб дапамагчы жыхарам горада знайсці выйсце ў рашэнні важных мясцовых пытанняў.

“Будзьма беларусамі!” аб’ехала з “Кірмашамі” Віцебск, Магілёў, Брэст, Гродна, Рагачоў і іншыя гарады і мястэчкі Беларусі. Дзякуючы гэтаму фармату многія цікавыя гарадскія ініцыятывы здзейсніліся, іх ініцыятары пазнаходзілі аднадумцаў і для рэалізацыі іншых цікавых праектаў. Да прыкладу, у гэтым годзе “Кірмаш праектаў” у Віцебску дапамог узбагаціць Дзень горада і Дзень моладзі мноствам адметных падзей. Сярод іх – Летні маркет “Барадулінкі”, фестываль актыўнага адпачынку “Свята ветру”, турнір па футбольным фрыстайле “Вежа”, першая агульнагарадская фотасушка, “Спеўны сход” і нават вулічныя майстар-класы па танцах. А ў Магілёве з’явілася “Палатно гісторыі ў стылі графіці”, якое расказвала пра найбольш значныя гістарычныя даты, а яшчэ ініцыятыўныя жыхары горада здзейснілі літаратурны праект “Паэзія ў метро”, чым па атмасферы наблізілі свой горад да Лондана.

ЗБОР ІДЭЙ да 18 сакавіка 2018 года ўключна

ДАСЛАЦЬ ІДЭЮ: праекты прымаюцца ў фармаце прэзентацый PowerPoint і аналагічных на [email protected]

Даведкі і падрабязнасці: +375 (29) 3139860 – Зміцер, [email protected]

Як праходзілі Кірмашы праектаў у розных гарадах Беларусі, глядзіце тут.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип