Ад чатырохгадовага сойму Рэчы Паспалітай да парламента Беларусі. Хто з гэтых знакамітых беларусаў абіраўся ў той ці іншы орган? Перадвыбарны тэст ад «Будзьма!»

Пра выбары ў беларускай гісторыі мы часта думаем або як пра нешта зусім сучаснае, або як пра сумны рытуал без інтрыгі. Але насамрэч беларусы траплялі ў самыя розныя прадстаўнічыя органы цягам стагоддзяў. Мы акінулі вокам перыяд ад соймаў Рэчы Паспалітай да Вярхоўнага Савету ХІІІ склікання. Ці зможаце вы пазнаць таго, хто сапраўды абіраўся ў тое ці іншае месца?