• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.03.2023 | Культура Музыка

Ад карпаратываў да канцэртаў на некалькі дзясяткаў тысяч гледачоў. Як беларускія артысты выступаюць у Кітаі

У апошнія гады беларусы актыўна шукаюць магчымасці рэалізоўваць свой творчы патэнцыял у блізкім ці далёкім замежжы. Вядома, большасць музыкантаў, тэатралаў, літаратараў, спецыялістаў па арганізацыі вольнага часу, спартсменаў імкнуцца ў Еўропу, але існуе і пэўная частка такога плана спецыялістаў, якія шукаюць шчасця ў супрацьлеглым баку, у Азіі. Напрыклад, у Кітаі.


02.jpg

Гітарыст і бас-гітарыст Віктар Зайцаў доўгі час жыў і працаваў у паўднёва-ўсходняй частцы Кітая. Упершыню наш суразмоўнік патрапіў на кітайскае ўзбярэжжа Ціхага акіяна ў 2018 годзе. Віктар граў з рознымі інтэрнацыянальнымі калектывамі, дзе ўдзельнічалі ў асноўным беларусы і ўкраінцы, у некаторых выпадках рускія. Канцэртнае агенцтва, з якім ён працаваў, адмыслова падбірала ўдзельнікаў утвораных калектываў па крытэрыях этнічнай блізкасці і па моўным прынцыпе. Пазней Віктар непасрэдна меў дачыненне да арганізацыі выключна беларускага гурта пад назвай V-King, дзе ўдзельнічалі музыканты з Магілёва і Мінска. Паразмаўлялі з Віктарам пра ягоны досвед выступленняў у Кітаі.

03.jpg

Віктар, дзе непасрэдна вы базіраваліся, дзе знаходзілася ваша штаб-кватэра? І ці толькі ў адным месцы адбывалася ваша творчая дзейнасць?

— Гэта быў горад Ханчжоў — можна сказаць, культурная сталіца паўднёвага Кітая. У самім горадзе мы штомесяц удзельнічалі ў дзясятках мерапрыемстваў рознага ўзроўню — ад выступаў у клубах і на карпаратывах да вялікіх канцэртаў у залах на некалькі дзясяткаў тысяч гледачоў.

05.jpg
Пачатак выступлення на канцэртна-забаўляльнай арэне ў Нанкіне

Выязджалі на працу і ў іншыя месцы. Напрыклад, у Шаасін, у Вэньчжоў, што завецца «кітайскім Іерусалімам», альбо Цзянсу, які яшчэ называюць «кітайскай Венецыяй», і дзе мы гралі на сцэне, канструкцыі якой амывалі самыя сапраўдныя акіянскія хвалі. Тое былі своеасаблівыя камандзіроўкі: і ў Шаасіне, і ў Вэньчжоў, і ў Цзянсу мы працавалі па месяцы. Ужывую гралі на розных элітных мерапрыемствах такіх кампаній, як Porsche, Bentley, Mercedes-Benz. Таксама выязджалі на канцэрты ў Шанхай, Нанкін — старажытную сталіцу Кітая, Суджоў, Фуджоў, Тайджоў, ды ў шматлікія іншыя, меншыя гарады, назвы якіх ужо проста пераблыталіся.

06_2.jpg
Віктар Зайцаў падчас канцэрта ў межах бізнес-канферэнцыі найбуйнейшай кампаніі Кітая Alibaba (сярод іншага — уладальніка кампаній Aliexpress i Taobao). На сцэне інтэрнацыянальны склад артыстаў разам з дуэтам спявачак-блізнятаў з Украіны «Аня і Оля».

У плане прафесійнай арганізацыі якія ўражанні засталіся ад супрацы з кітайскім шоу-бізнесам?

— Уся наша праца заўсёды была ў радасць. Арганізатары па максімуме стараліся якасна падысці да справы і ў плане транспарту, і ў плане сцэнічнага абсталявання і тэхнічнага райдару. Да таго ж, да ўмоваў нашага пражывання ставіліся дастаткова ўважліва — на нас ніхто не спрабаваў сэканоміць сродкі — і гатэлі, і харчаванне былі на ўзроўні, з улікам ўсіх пажаданняў. Ганарары ніколі не затрымлівалі, пазначаныя ў дамове грошы выплочваліся своечасова і цалкам. Па памерах заробкаў у Еўропе мы можам толькі марыць пра такія ганарары.

10.jpg
Мантаж сцэны для канцэрта на адной з плошчаў Ханчжоў

А ці давялося сустрэць кагосьці з землякоў-музыкантаў, з якімі быў знаёмы раней?

— У гурце V-King мы гралі разам з Эдуардам Кажэкам, клавішнікам і маім аднакурснікам па музычнай вучэльні ў Магілёве. А яшчэ пэўны перыяд у непасрэднай блізкасці ад мяне — на адлегласці аднаго прыпынку на электрычцы, у горадзе Фуянь, — знаходзіўся Яўген Звераў, выдатны магілёўскі барабаншчык, з якім мы супрацоўнічалі ў розных праектах у Беларусі.

15.jpg
Яўген Звераў прысутнічае на мантажы акрабатычнага абсталявання ўласнай канструкцыі

Аднак Жэня быў у Кітаі не па сваёй музычнай спецыяльнасці, а па роднаснай у сферы забаўляльнай дзейнасці — акрабатычна-цыркавой. Справа ў тым, што мой зямляк з’яўляецца яшчэ і майстрам спорту па скоках на батуце. Ён разам з калегам распрацаваў і падрыхтаваў акрабатычны снарад, які зацікавіў кітайскае аддзяленне сусветна вядомага Цырка Дзю Салей. Яўген ездзіў прадстаўляць сваю распрацоўку.

Пасля вяртання з экзатычных паўднёвых краёў ці ўдаецца паўтарыць паспяховы ўдзел у шоу-бізнесе іншых краін?

— Цягам 2022 года быў досвед пошукаў музычнай працы ў Літве і ў Польшчы. Гэта быў удзел у некалькіх праектах, якія яшчэ на стадыі станаўлення, таму рана штосьці гаварыць. Зразумела, цяперашні досвед працы проста непараўнальны з той усходняй казкай, дзе мне давялося пабываць.

Ю. Н., budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

29 верасня а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай...

valiancina_shauchenka
Музыка

Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка ў Польшчы. У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»

Афіша

  • 28.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип