• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.10.2022 | Грамадства

Адбітак на лёсах будучых пакаленняў

Стасункі паміж народамі, нацыямі ў сучасным свеце можна параўнаць з чалавечымі. Бо для супольнай свядомасці характэрныя такія ж пачуцці да насельніцтва ў першую чаргу суседніх краінаў: узаемапавага, сяброўства, нянавісць, рэсэнтымент, прага помсты і г. д.


Нашмат менш крывавыя і разбуральныя падзеі, чым сённяшняя вайна супраць Украіны, неаднаразова псавалі ўзаеміны паміж народамі.

Хаця фактычна гэтая вайна з’яўляецца наймаштабнейшым узброеным супрацьстаяннем у Еўропе пасля Другой сусветнай, фармальна гэта не першая буйная аперацыя пасля 1945 года на кантыненце.

Падзеі ў 1968 годзе ў Чэхаславакіі ахоплівалі меншыя тэрыторыі, рэальнага ўзброенага супрацьстаяння па прычыне безумоўнай вайсковай перавагі СССР і хаўруснікаў не адбылося. Чэхі і славакі былі здатныя толькі на непрацяглы грамадзянскі супраціў, які абмежаваўся масавымі акцыямі пратэсту, страйкамі і менш дробнымі правакацыямі і партызанскімі захадамі.

104.jpg
Крыніца: ocdn.eu

Але тым не менш колькасць войскаў і тэхнікі, задзейнічанай у так званай аперацыі «Дунай», была сувымерная сённяшнім падзеям ва Украіне. А намінальна ва ўварванні бралі ўдзел вайскоўцы 5 дзяржаваў «сацыялістычнага блоку» — СССР, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і ГДР.

Безумоўна, удзел палякаў і венграў не мог не пакінуць адбітак на стаўленні чэхаў і славакаў да гэтых народаў. Хаця і да 1968-га гістарычна ўзаемаадносіны паміж гэтымі суседзямі заўжды былі вельмі складанымі і часам крывавымі.

Але нават пасля падзеяў ужо сучаснай гісторыі на поўначы Чэхіі перад Другой сусветнай і адразу пасля вайны, калі палякі спрабавалі анексаваць частку тэрыторыі, паміж народамі былі даволі прыязныя ўзаеміны. І можна сказаць, што чэхаславацкія і польскія «савецкія людзі» ў некаторай ступені адчувалі сябе пэўнымі закладнікамі адной сістэмы.

Але ўсё змяніла ўварванне аб’яднанага акупацыйнага 300-тысячнага корпуса на тэрыторыю Чэхаславакіі, у шэрагах якога налічвалася каля 26 тыс. польскіх вайскоўцаў. Можна сказаць, што падзеі 1968 года сталі пэўным рубіконам у чэшска-польска-славацкіх дачыненнях, пасля якога яны ўжо не мелі шанцаў хутка павярнуцца да былых.

Хаця сярод тых некалькіх дзясяткаў забітых і сотняў параненых на сумленні палякаў афіцыйна лічацца толькі двое памерлых і дзясятак пацярпелых у горадзе Ечын. Чэхі і славакі амаль пры кожным успаміне пра 1968 год прыгадваюць «польскі ўдар у спіну». І ў першую чаргу менавіта пасіўную пазіцыю польскага грамадства. На думку большасці чэхаў і славакаў, палякі мелі магчымасць здзейсніць актыўнае паўстанне, якое магло б адцягнуць на сябе калі б не «саюзныя сілы», дык прынамсі польскі кантынгент. Што магло б даць шанц народу ЧССР больш паспяхова супрацьстаяць чужынскай навале ці хаця б пазбегнуць ахвяраў.

З нагоды контррэвалюцыйнай дзейнасці

Гісторыкі маюць шмат версій наконт матывацыі вярхушкі камандна-адміністратыўнай сістэмы Чэхаславакіі праводзіць рэформы ўвесну 1968. Разглядаюцца варыянты ўнутранай барацьбы, спроба захаваць уладу, прадбачаючы магчымыя студэнцкія выступленні па ўзоры Заходняй Еўропы і Польшчы. Альбо намаганне купіраваць верагодную агрэсіўную рэакцыю СССР на такія акцыі «дэмакратызацыяй зверху».

Але бясспрэчным з’яўляецца той факт, што аб’яднаныя сілы ўсходняга блоку здзейснілі ўварванне на тэрыторыю незалежнай дзяржавы з гэтага самага вайскова-палітычнага саюза.

Фармальнай прычынай былі аб’яўленыя спробы чэхаславацкага кіраўніцтва змяніць існы лад, што магло прывесці да выхаду краіны з дамовы аб сацыялістычным эканамічным супрацоўніцтве і бяспекавага альянсу.


105.jpg
Польская ўлётка 1968 г. з заклікам да дэманстрацыі на падтрымку Чэхаславакіі, супраць савецкай акупацыі і камуністычнага ўрада ПНР. Крыніца: 
polskiemiesiace.ipn.gov.pl

Цікава, што падчас уласна ўварвання прапаганда ў Польшчы спрабавала адразу абвінавачваць чэхаславацкую вярхушку ў контррэвалюцыйнай дзейнасці (па прыкладзе падаўлення спробы венгерскіх камуністаў у 1956-м знізіць уплывы СССР на край). Але падобная рыторыка з часам эвалюцыянавала да намаганняў давесці, што чэхаславацкія камуністы, ўбачыўшы небяспеку для краіны з боку агентаў Захаду, самі звярнуліся да савецкага кіраўніцтва з просьбай «здзейсніць інтэрвенцыю дзеля апанавання выбухова небяспечнай сітуацыі і ўсталявання парадку і стабільнасці».

У 1968 годзе і па гарачых слядах тых падзеяў чэхаў і славакаў найбольш абурала пазіцыя польскага грамадства. Напэўна, што ад СССР у Чэхаславакіі не чакалі нічога добрага. Ад венграў таксама, з якімі былая, яшчэ буржуазная Чэхаславакія, ваявала напярэдадні Другой сусветнай. А вось пазіцыя палякаў для большасці грамадзянаў ЧССР выявілася як найменш здрадніцкай.

Ужо пасля факту ўварвання і акупацыі краіны, маючы спадзеў на магчымасць актыўнага супраціву польскага грамадства, чэхі і славакі звярталіся з адкрытымі лістамі, распаўсюджвалі ўлёткі на памежных тэрыторыях, сярод польскіх вайскоўцаў.

Але, па вялікім рахунку, спробы былі марныя. Акрамя некалькіх заяваў інтэлектуалаў, ускладання кветак да амбасады ЧССР і дэманстратыўных звальненняў з Акадэміі навук у Варшаве, самаспалення актывіста падчас камуністычнай імпрэзы на адным з цэнтральных стадыёнаў — іншых пратэстаў у Польшчы не адбылося.

Як адзначыў былы польскі студэнцкі актывіст у адной са шматлікіх публікацый у чэшскіх СМІ, прысвечаных 50-годдзю падзеяў 1968, Яўгеніюш Смоляр: 

«Тая цішыня ў Польшчы была страшэнна смутнай. Пратэстаў не адбылося, людзі яшчэ больш маўчалі, чым раней, яшчэ больш уціскалі галаву ў плечы, яшчэ больш не выказвалі свайго меркавання».

Незагойная рана

Да 50-цігоддзя падзеяў у ЧССР у Польшчы выпусцілі дакументальны фільм з удзелам былых вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ва ўварванні 1968. З вельмі красамоўнай назвай — «Акупанты насуперак волі», якая ўвасабляе не толькі змест фільму, але і намагаецца распаўсюдзіць дыскурс аб невінаватасці палякаў. У стужцы неаднаразова паўтараецца сцвярджэнне пра тое, што большасць вайскоўцаў нават не ведала аб мэце манеўраў, у выніку якіх 26 000 чалавек апынуліся ў суседняй краіне. А калі нават і ведалі, не маглі не выканаць загады. Мімаходам узгадваецца аб прыязным стаўленні чэшскага насельніцтва да польскіх вайскоўцаў і сумесных дыскусіях наконт палітычнай сітуацыі за куфлямі з півам.

Таксама гісторыкі адзначаюць адметную акалічнасць, якая сталася фонам для грамадскіх настрояў у Польшчы тых часоў. На пачатку 1968-га ў Польшчы адбываліся мірныя пратэсты студэнтаў — мітынгі, страйкі. Выкліканыя яны былі агульнай незадаволенасцю левай моладзі ў тым ліку і на захадзе Еўропы эканамічнымі і каштоўнаснымі перспектывамі. А таксама, на думку некаторых гісторыкаў, сталі адлюстраваннем унутранай барацьбы паміж рознымі фракцыямі камуністычнай партыі ПНР. У выніку постпратэсных рэпрэсій каля 20 000 студэнтаў і выкладчыкаў былі адлічаныя з вучэльняў, а 200 000 грамадзянаў эмігравалі. Атмасфера ў краіне была падаўленая, а спецслужбы атрымалі карт-бланш на правядзенне зачыстак на прадпрыемствах і ў навучальных установах.

Аднак нягледзячы на падобныя аргументы, у чэшскай прэсе пераважаюць зусім супрацьлеглыя ацэнкі не толькі дзеянняў польскага войска, але і бяздзейнасці грамадства. Відавочна, што чэхі і славакі і да сённяшніх дзён не маюць нават жадання спрабаваць прабачыць палякам інертныя паводзіны падчас савецкай акупацыі ЧССР.

На сайце «народнай памяці» аўтар цытуе меркаванні некаторых палякаў, якія былі старанна зафіксаваныя інфарматарамі спецслужбаў у 1968-м, і да гэтага часу захоўваюцца ў архівах:

«Так лепш для чэхаў. Чаму ім лепш, чым нам, пад савецкім ботам? Калі нам дрэнна, няхай і ім будзе блага».

Некаторыя словы польскіх грамадзянаў у 1968-м амаль даслоўна паўтараюць наратывы прапаганды ў 2022 годзе:

«Чэхаў немцы не катавалі, як нас — палякаў, таму яны лічаць немцаў сябрамі, вітаюць іх як братоў, а з палякамі размаўляць не хочуць. [...] Няхай Чэхаў трохі пакараюць, нічога ім не зробіцца, вярнуцца да розуму».

Рана для будучых пакаленняў

Праводзячы паралелі паміж падзеямі 54-гадовай даўніны ў Чэхаславакіі з сённяшняй вайной ва Украіне, даючы ацэнкі рэакцыі на іх грамадстваў, стаўленню да «народаў-агрэсараў» і «суагрэсараў», я прыходжу да вельмі несуцяшальных высноў.

Улічваючы, што ў 1968-м у Чэхаславакіі яшчэ цалкам актыўныя былі сведкі сусветнай вайны. Загартаваныя смерцямі блізкіх і разбурэннямі, яны бескампрамісна адрэагавалі на ўдзел польскіх вайскоўцаў і пасіўнасць грамадства ПНР. «Польская рана» не загойваецца ў чэшскім і славацкім грамадствах і да сённяшняга дня, як бы не спрыялі гэтаму польскія медыя і дыпламаты. 

Нават пасля змены пакаленняў у Чэхіі і Славакіі пры кожнай нагодзе прыгадваюць пра «польскую здраду» ў 1968-м.

Напэўна, так і працуе «народная памяць». Калектыўнае падсвядомае, не без удзелу медыя і сфарміраваных грамадскіх стэрэатыпаў, нагадвае індывідам аб неабходнасці захавання пэўнага стаўлення не толькі да асобаў, але і цэлых народаў.

На жаль, яшчэ не адной нацыі, краіне і асобным прадстаўнікам давядзецца адчуць на сабе наступствы злачынстваў папярэднікаў. Таму варта заўжды памятаць пра тое, што мы тут і зараз нясем адказнасць не толькі за свае ўласныя ўчынкі, і што нашы дзеянні альбо бяздзейнасць уплываюць на лёсы будучых пакаленняў.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип