27 красавіка бягучага году адбылася чарговая краязнаўчая вандроўка, зладжаная Еўрапейскім клубам, Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гістрыі і культуры пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” па найцікавейшых мясцінах нашай Бацькаўшчыны ў межах краязнаўчага праекту “падарожжа ў Еўропу”.
Нездарма падарожжа атрымала назву “Дняпроўска-Сожскае міжрэчча”, бо асноўны маршрут пралягаў менавіта паміж гэтымі вялікімі беларускімі рэкамі ў іх сярэдняй плыні, колькі дзесяткаў кіламетраў на поўдзень ад Магілёва – сапраўднай сталіцы Беларускага Падняпрўя. Менавіта тут і шукалі разам Еўропу, а дакладней матэрыяльныя рысы еўрапейскага культурнага кантэксту, у якім на працягу гісторыі развівалася наша Бацькаўшчына.
Далей чытаць на https://pomniki.budzma.org/