26 красавіка ў Брэсце ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыліся прэзентацыі кнігі Леаніда Філатава “Жывому – жыць”.
Першая сустрэча прайшла ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. Пушкіна ў мемарыяльнай залі імя Уладзіміра Калесніка, другая – у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна. Сярод гасцей і выступоўцаў былі заўважаныя – вядучы паэт Алесь Каско, Іван Мельнічук, паэты Антоль і Васіль Дэбішы, літаратар Сяргей Грышкевіч, Лявон Валасюк, Сяргей Цыплюк, Мікола Пракаповіч, Алесь Паплаўскі, Мікола Папека і іншыя.