• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.02.2023 | Грамадства Музыка

«Усё жыццё я адчуваў сябе беларусам і хацеў рабіць штосьці сваё на роднай сэрцу мове»

Малады беларускі музыка Aureli распавёў пра нядаўнія рэлізы, творчыя мэты і падзяліўся сваім «топам» трэкаў айчынных выканаўцаў, які атрымаўся своеасаблівым спалучэннем лікбезу ў гісторыю беларускай музыкі, асобаў, якія яе стваралі, і ўласных перажыванняў ад пачутага.


282.jpg
Фота: Instagram Aureli

Як пачаў займацца музыкай?

Цягам гадоў я слухаў вельмі шмат цікавай музыкі розных жанраў, часоў і краін. Мне хочацца сабраць увесь гэты досвед і з дапамогай яго ўзбагачаць нашую беларускую сцэну, эксперыментаваць з гучаннем і заўсёды спрабаваць нешта новае, апавядаючы ў песнях пра сваё жыццё, бо ўласныя перажыванні — гэта, на маю думку, невычарпальны рэсурс.

Чаму пачаў ствараць песні менавіта па-беларуску?

Наконт беларускай мовы — для мяне нават ніколі не стаяла пытанне, чаму менавіта па-беларуску. Гэта было відавочна, таму што ўсё жыццё я адчуваў сябе беларусам і хацеў рабіць штосьці сваё на роднай сэрцу мове.

Распавядзі падрабязней пра свой новы рэліз «Берагі».

Мой новы сінгл «Берагі» — гэта таксама эксперымент, натхнёны гучаннем выканаўцы Joji і лоўфай хіп-хопам. Я падумаў, што не ведаю ніводнага прыкладу такой музыкі ў Беларусі, таму хто як не я будзе першым? Я ўзгадаў сваю старую песню «Атракцыён», якую я напісаў яшчэ ў далёкім 2018 годзе, і цалкам перарабіў яе аранжыроўку на новы лад. Потым я злавіў раптоўнае натхненне і за пару тыдняў цалкам напісаў і музыку, і тэкст для песні «Берагі».


Што да творчых планаў на бліжэйшы час?

Хоць новыя песні выйшлі зусім нядаўна, я ўжо сканчваю працу над новымі, а таксама ўжо пачаў працаваць над яшчэ больш новымі. Пакуль у гэтым жыцці я не знайшоў таго, што прыносіла б мне такое задавальненне, як напісанне музыкі. Я займаўся б ёй нават калі б мяне слухаў адзін чалавек, і гэтым чалавекам быў я (смяецца). Проста таму што толькі ў музыку я магу акунуцца з галавой і цалкам забыцца пра існаванне навакольнага свету.

Топ-11 беларускіх трэкаў ад Aureli:

1) Крама — Будзь разам з намі


Пачуў я гэтую песню даўно, дзесьці ў 2014 годзе. Вельмі зачапіла дужа прыгожае сола і вайб надзеі, калі незразумела, што будзе далей, але хочацца верыць у лепшае. Гэта класіка, якая, як кажуць, never gets old — хоць я не асабліва часта пераслухоўваю гэтую песню зараз, але калі чую яе дзесьці, на твары адразу з’яўляецца лёгкая ўсмешка ад прыемных успамінаў.

2) Я нарадзіўся тут — Нёман


Напэўна, гэтую песню ўпершыню я пачуў у далёкім дзяцінстве, але на рэпіце пачаў слухаць толькі летам 2022 года. Я ведаю, што гэта даўняя песня яшчэ з савецкіх часоў, але менавіта інтэрпрэтацыя Вайцюшкевіча і эпічная мелодыя з фолкавым вайбам выклікаюць дрыжыкі пры кожным праслухоўванні.

3) Петля Пристрастия — Груз


Гэта адна з самых магутных песень не толькі ў беларускай, але ўвогуле ва ўсёй музыцы, што я чуў. Ад яе хочацца хэдбэнгіць, пакуль не зламаеш шыю, і ламаць усё навокал.

4) Крамбамбуля — Люблю


Я вельмі люблю «Крамбамбулю», а апроч яе яшчэ люблю ваду, і неба, і зямлю... Можна сказаць, я вырас на музыцы «Крамбамбулі». А «Люблю» — гэта якраз тая песня, якая ідэальна адлюстроўвае ўвесь вайб гэтага праекта — яна пазітыўная і смешная, і ад яе на душы проста робіцца лёгка і бесклапотна.

5) ЛСП — Канат


Разбавім гэты пераважна рокавы спіс ужо класікай нашай поп/хіп-хоп сцэны — ЛСП. Іх песні нараджаюць у галаве вобразы дэпрэсіўнай, але адначасова вясёлай і шалёнай маладосці ў сучасным Мінску. Менавіта гэтую песню я выбраў, таму што гэта была адна з першых песень ЛСП, якую я пачуў. Люблю іх за спалучэнне светлага вайбу, які дасягаецца за кошт радаснага голасу Алега і энергічных электронных бітоў, і часам вельмі змрочных тэкстаў — гэты кантраст і робіць ЛСП непаўторным.

6) Shuma — Pesenka


Працягваем разбаўляць рок электроншчынай — вельмі цаню праект Shuma за сучаснае і арыгінальнае гучанне. Не хочацца казаць банальшчыну пра тое, што яны дораць новае жыццё традыцыйным беларускім спевам (хоць гэта, безумоўна, факт). Мяне Shuma ў першую чаргу ўражвае сваёй высокай якасцю гучання і выканання.

7) Adel Line — Сэрца


Вельмі люблю песню Адэлі «Сэрца» — гэта надзвычай шчыры твор пра цяжкі перыяд у жыцці, праз які яна праходзіла ў той час. Пачуў яе я ў 2017 годзе, якраз калі выйшаў увесь альбом «Казка», і з усіх песень гэтая вылучалася — яна была самай змрочнай сярод іншых, даволі пазітыўных і аптымістычных песень. Мы з Адэляй сябруем з далёкага дзяцінства, і ўсё сваё жыццё яна пастаянна займалася музыкай і спявала, і я быў дужа ўражаны, калі яна пачала пісаць уласныя творы. І вельмі цешыць, што яна працягвае рабіць гэта і цяпер.

8) Mauzer — Таварыш Маўзэр


Я ўпершыню пачуў гэты гурт у 2020 годзе ўвесну, калі пісаў сваю дыпломную працу пра гісторыю беларускага року. Да гэтага я не ведаў, што існуе беларускамоўны ню-метал, прычым настолькі круты, жорсткі і шчыры. Дарэчы, у гурце граў Рома Англічанін, насамрэч вельмі недаацэненая фігура беларускай музыкі — сапраўдная рок-зорка, якая жыла па правіле «Live fast, die young».

9) J:Mors — Маё сонца


Варта дадаць у спіс трохі класікі. Упершыню я пачуў яе дзесьці ў 2015-м. Яна мае вельмі яскравы восеньскі вайб і, хоць я не вялікі фанат гурта J:Морс, менавіта гэтая песня супакойвае і пераносіць думкамі ў родны восеньскі Мінск.

10) Syndrom Samazvanca — Bu Samoje


Гэта малады гурт, які я пачуў упершыню літаральна ў студзені 2023-га, але ён настолькі мяне ўразіў, што я не магу не дадаць яго ў топ. Гэта крутая прог/стоунер/псіхадэлічная праца, якая гучыць як нейкая неверагодная калабарацыя Ulis, King Crimson і Mastodon. Я ў захапленні ад цікавых кампазіцыйных рашэнняў, дзіўных памераў і ўвогуле дужа актуальнага і сучаснага гучання гурта.

11) Лявон Вольскі — Маё каханне


Завяршыць свой топ хацелася б адной з тых песень, якія падтрымліваюць у змрочныя часы, да якіх хочацца вяртацца. «Маё каханне» натхніла мяне на шматлікія ўласныя творы, гэта была адна з першых песень, што я вывучыў на гітары і якую вучыўся спяваць. «Маё каханне» — гэта кожнае беларускае лета, незлічоныя сонечныя дні і цёплыя ночы, аб якіх мы марым, каб яны ніколі не сканчваліся.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип