Адкажы на пытанні і атрымай квіток на канцэрт Testamentum Terrae

23.11.2010 Конкурсы

castle

Першыя дзесяць чалавек, якія правільна прайдуць сярэнявечнымі лабірынтамі нашай віктарыны, атрымаюць дармавы квіток на канцэрт гурта старадаўняй музыкі Testamentum Terrae, які адбудзецца 28 лістапада ў клубе “Рэактар” пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Свае адказы дасылайце на электронную пошту: razam@budzma.org з пазнакай “Сярэднявечча-віктарына”.

1. Першапачаткова, готы – гэта…

а. Дэпрэсіўныя хлопцы ў чорным, якія яшчэ ў старадаўнія 80-ыя гады ХХ ст. пачалі граць змрочны рок.

б. Германскае племя, якое ў ІІ-ІХ жыла на абшарах Заходняй і Ўсходняй Еўропы.

в. Дойліды, якія будавалі гатычныя касцёлы.

2. Чаму ў Вялікім Княстве Літоўскім пэўны перыяд было фактычна дзве сталіцы, Вільня і Трокі?

а. Каб ушчэнт заблытаць захопнікаў.

б. Гэта было зроблена каб палепшыць кіраванне агромністай дзяржавай і дзеля эфектыўнага адпору ад знешніх ворагаў.

в. Бо вялікія князі Кейстут і Альгерд не здолелі падзяліць Мінск.

3. “Жалезная Дзева з Нюрнбергу” – гэта…

а. Жанна Д’Арк.

б. Брытанскі хэві-метал гурт, вядомы таксама як Iron Maiden.

в. Сярэднявечнае катавальнае прыстасаванне, зробленае ў форме жанчыны.

4. Які спартовы клуб назвалі ў гонар Грунвальдскай бітвы?

а. Літоўскі Žalgiris, бо старажытныя літоўцы бралі ў бітве актыўны ўдзел, а назва “Жальгірыс” якраз і азначае “Грунвальд”, або “Зялёны гай”.

б. Расійскі “Спартак”, бо гладыятар Спартак паспеў паўдзельнічаць у гэтай знакамітай бітве.

в. Польскі Grunwald.

5. Як па-беларуску будзе “валынка”?

а. Жалéйка.

б. Батлéйка.

в. Дудá.

*увага! У некаторых пытаннях ёсць больш за адзін правільны адказ.