Адкрыты прыём заявак на конкурс рукапісаў «Шуфлядка»

Трэці сезон конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» распачынае прыём заявак!

«Šufliadka»

Патрабаванні да рукапісаў для конкурсу:

  • мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);
  • не выдаваліся раней ні на якой мове;
  • патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).

Абмежаванняў па ўзросту, месцу пражывання аўтараў і іншых няма. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу можна даведацца ў рэгламенце.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму.

Дэдлайн — 15 красавіка 2024 года.

Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне адбываецца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.

Конкурсу рукапісаў «Шуфлядка» — праект фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Конкурс праходзіць ужо ў трэці раз. Дзякуючы яму былі выдадзеныя (у папяровым, электронным ці аўдыяфармаце) такія кнігі, як «Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага, «Жыццё ў 12 апавяданнях» Аляксея Правалоцкага, «Матулін дзень» Надзеі Ясмінскай, «Вольнеры. Бясконцы дзень» Валера Гапеева, «Джа. Легенда аб забраным сэрцы» Эліяша Барта, «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» Дзяніса Марціновіча і іншыя кнігі.

Калі ў вас узніклі пытанні альбо не атрымліваецца запоўніць форму, напішыце на пошту shuflyadych@gmail.com.