У музеі можна пабачыць экспанаты, якія нагадваюць пра беларускі супраціў. Напрыклад, вясельную бчб-сукенку і бчб-сцяг з імёнамі паітвязняў.
Вечарына Школы беларускай традыцыйнага культуры ў Варшаве
Музей Вольнай Беларусі адкрыўся на вуліцы Фоксаль (Foksal), 11 у Варшаве 17 ліпеня. Ён размясціўся ў гістарычнай камяніцы ў цэнтры польскай сталіцы. Дом мае два ўнутраныя дворыкі.
Унутраны дворык музея
Падчас адкрыцця там выступілі Варшаўскі Вольны Аркестр, 23.34 Band, купалаўцы, Уладзімір Пугач з гурта J-Mors, прайшла вечарына Школы беларускай традыцыйнай культуры, адбыліся іншыя мерапрыемствы. Можна было напісаць лісты палітвязням, набыць беларускія кнігі, пакінуць надпіс на сцяне памяці, павязаць бчб-стужкі на імправізаваны плот.
Вечарына Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
Выступае 23.34 Band
Вольныя купалаўцы
Выставачная прастора складаецца з асноўнага вялікага памяшкання і двух меншых. У галоўнай залі да 17 жніўня будзе экспанавацца інсталяцыя Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі».
Інсталяцыя Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі»
Інсталяцыя прысвечана паняццю «дом», які ў гэтым выпадку разумеецца шырока: «Не толькі і не столькі як архітэктурнае збудаванне, але і як краіна ў цэлым.
Інсталяцыя Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі»
Усе фрагменты сцен, інтэр’ераў, самі жыхары гэтай прасторы ўзлятаюць, як пасля ўздзеяння тагасветнай сілы або стыхійнага бедства. Мастак прапануе гледачу апынуцца паміж двума імгненнямі — узлёту і прызямлення, — націснуць на кнопку пульта «паўза» і затым — «рэверс», калі абломкі абавязкова збіраюцца ў новы Дом,» — паведамляецца ў апісанні выставы.
«Калі паглядзець на працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, — то гэта самаразбурэнне, блізкае да глабальнай катастрофы. Самагубства дыктатуры імкнецца тапіць за сабой і іншых: забіваецца час, забіваецца мінулае, забіваецца будучыня, забіваюцца людзі. Дом разлятаецца ў трэскі, але з вуснаў урада і электарату гаворыцца пра татальную стабільнасць. Гэта можна было б назваць своеасаблівай «Стабільнай катастрофай,» — даведваемся мы далей пра канцэпцыю інсталяцыі.
У меншым выставачным пакоі экспануецца сукенка «бчб-маладой» Іны Зайцавай (ужо другая, першая была канфіскаваная і засталася ў гарадзенскім РАУСе); барабаны, на якіх Васіль Грудовік (верагодна, загінуў, абараняючы Украіну) граў на вуліцах Варшавы; бчб-сцяг з імёнамі палітвязняў, які зрабіла з прасціны актывістка Марыя Грыц; цішоткі і налепкі з пратэснымі надпісамі; адна з прац Вольгі Якубоўскай; творы іншых мастакоў на пратэсную тэматыку.
Экспазіцыя Музея Вольнай Беларусі
Плануецца, што музей будзе працаваць кожны дзень, акрамя панядзелка, але лепш удакладняць інфармацыю ў сацсетках праекта.
Экспазіцыя Музея вольнай Беларусі
Сцяг з імёнамі палітвязняў, які зрабіла Марыя Грыц
Кніжны кірмаш
Лісты палітвязням
Сцяна памяці
Алена Ляшкевіч для budzma.by
Фота аўтаркі