Заторы на гарадскіх дарогах — звыклая зʼява. Мы назіраем іх зранку, калі ўсе спяшаюцца на працу, мы стаім у іх увечары, калі ўсе вяртаюцца дамоў. У заторах вінавацяць надворʼе, аварыі, супрацоўнікаў ДАІ і ландшафт. Чаму насамрэч жыхары гарадоў рэгулярна доўгія хвіліны нудзяцца ў заторах? Разбіраемся разам са спецыялісткай па паліталогіі і кіраванні Алінай Харысавай у падкасце «Утульны горад».
У новым выпуску:
— Адкуль бяруцца заторы ў горадзе?
— У чым унікальнасць гродзенскага трафіку?
— Навошта вам уласны аўтамабіль?
— У тралейбусы ў раніцу не праціснуцца: ці гэта натуральная з’ява?
— Ці стане затораў менш, калі пашырыць дарогі?
— Што не так з гродзенскім грамадскім транспартам?
— Як платныя паркоўкі вырашаюць праблему затораў?
— Ці рэальна закрыць цэнтр для аўтамабіляў?