Арастовіч, Лукашэнка, Пачобут... Адкуль пайшлі беларускія прозвішчы? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


«Tryzub i Pahonia»

У гэтым відэа тлумачым, як з’яўляліся нашы прозвішчы: Станкевіч, Сянкевіч, Дашкевіч, Хведарук... ды не толькі. Сядзельнік, Мацкойць ці Казак — адкуль гэта? У якіх выпадках прозвішча давалася ад імя бацькі, а калі ад маці? Калі ад прафесіі ўласніка, а калі — ад мянушкі, напрыклад, Грыб ці Капуста? Ды і наогул — навошта чалавеку мець прозвішча?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.