На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацынага відэапраекта для дзяцей «Разумняты». Гэтым разам вывучаем версіі паходжання назваў беларускіх гарадоў ды прыгадваем паданні, з імі звязаныя.
Адкуль паходзіць назва самага старажытнага беларускага горада і чаму слава пра яго разнеслася па ўсім свеце. Якім чынам палачане і віцябляне ў старажытнасці маглі трапіць да Чорнага мора. Як жыхары Турава тлумачаць назву свайго горада. Адкуль паходзіць назва Мінска? Якая версія падаецца больш праўдападобнай і чаму? Што за гісторыя з Машэкам, а таксама якія паданні існуюць пра Гродна, Брэст і Гомель.
А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.
Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.
Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.
«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся самі і падпішыце вашых дзетак!
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.