• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.01.2018 | Cult Fiction

Адмова мовы. Хто нам (не) зробіць беларушчыны

Мы ўсе – закладнікі свайго слоўніка. Ён прамаўляе праз нас – а часам і замест нас. Кладзецца матрыцай на нашу плынь (неда)свядомасці. Смешна лічыць мову натуральным асяроддзем. Яна жыве як бясконцы канфлікт з відавочным. Жыццё нармальнага разумніка (умоўнага “інтэлектуала”) ёсць пашырэннем моўнага рэсурсу.

Пошукам лепшага слоўніка – праз здольнасць адкідаць лухту ды смецце. Змагацца за вастрыню мовы варта штодзень. Бо гэта барацьба за асабістую годнасць. За права заставацца разумнай істотай – носьбітам уцямнай ідэнтычнасці і крытычнага мыслення. Прыватнай фабрыкай сэнсаў у акіяне серыйнага фэйку. Тое, што звонку падаецца “вайной расейшчыны з беларушчынай”, тэхнічна пазначае зусім іншае: не канфлікт праграм, а сутыкненне асабістага выбару з культурнай інерцыяй.

У публічным ліставанні выкладчыцы Ганны Севярынец з Міністэрствам адукацыі чапляе не вера настаўніцы ў цудоўную моц звароту ў газету. І не ганебна развязны стыль афіцыйнага адказу дзяржаўных структур. Уражвае відавочны разрыў паміж “крытыкай знізу” і “бачаннем зверху” – сляпая адмова адказных асобаў пераглядаць калісьці прынятае ды зацверджанае. Насамрэч справа зусім не ў пашырэнні спісу абавязковай літаратуры курсу белліта. Не ў тым, каго і калі арыштавалі. І нават не ў тым, як піша Мінадукацыі, “пахне чабор” ці “не пахне чабор”. Размова, па сутнасці, ідзе пра зрухі ў разуменні нацыянальнага. Пра адмову ад квазісавецкага бачання айчыннага як вяскова-партызанска-правінцыйнага філіялу суседняй культуры.

Што замінае? Перадусім – агульныя схемы мясцовага дзяржаўнага адміністравання. У кіраванай культурцы змены і паляпшэнні існуюць адно ў фармаце дырэктыў вышэйшых інстанцыяў. А калі штосьці прылятае знізу – гэта амаль мяцеж і правакацыя. Як казаў той БГ, “геаметрыя лома ў хрустальных прасторах”. Які яшчэ дыялог? Мы тут працуем!

Другое – нязменная “Масква ў галаве”. Шчырая прыбабахнутасць школьным курсам расійскасці з пазнейшай папраўкай на Сарокіна, Прылепіна ды Макса Фрая. Наша школка па моўнай палітыцы і культурных прыярытэтах застаецца каланіяльнай вучэльняй імя Вялікага Брата. Абнаўленне спіса дазволеных аўтараў тут выглядае надзвычай рызыкоўна. Бо робіць маргінальнае цэнтравым. Размывае “духоўныя скрэпы”, з якімі не паспелі своечасова развітацца.

Пачынаем з мовы, са слоўніка – а дзе скончым? Больш беларускага (ды яшчэ й польскага з украінскім)? А што ж тады з Аляксандрам Сяргеевічам і Хведарам Міхайлавічам? Як так – “не галоўныя”? Можа, яшчэ й “не нашы”?

Пасрэдная тутэйшая адукаванасць не здольная паразумецца са шматграннай беларускасцю. Бо мысліць выключна ў рэжыме штампоўкі, самаабароны і патаемнага разумення ўласнай непаўнавартасці. Пажыццёва малодшыя. Стабільна другасныя.

Адсюль адсутнасць моцных крокаў дзяржаўнага топкультурменеджменту. Сарамлівая “лёгкая беларусізацыя” – у межах павярхоўнага цюнінгу нязменнага рэжыму. Падзел культурных герояў на дэманстратыўна раскручаных і дэманстратыўна нябачных. Фрагментарная “адліга”. Паказальная абыякавасць да недзяржаўных адукацыйных праектаў. І лоўка растыражаваныя галоўным дзяржаўным выданнем краіны скаргі ўсхваляванай чытачкі на жахлівую перспектыву нацыянальнага ўніверсітэта. Бо там, бацюхны, усё будзе на мове!

Для беларускай (як бы) адукацыі – і беларускіх (як бы) адукаванцаў – галоўным траблам аказалася наяўнасць Беларусі.

Яе цягне зрабіць праграмай. Яе хочацца зрабіць кодам. Бо тады ўсё зразумела: праграму трэба выкладаць, коды трэба загружаць. Welcome to machine, як спявалі калісьці “пінкфлойды”. Галоўная ілюзія – тое, што добрая праграма вырашае ўсё. Хадзем змагацца за добрую праграму?

Але найлепшая праграма памірае ў сутарэннях бюракратычнага механізму. Наймацнейшыя тэксты робяцца белым шумам у руках абыякавых выкладчыкаў. Найлепшыя методыкі абнуляюцца ў атмасферы татальнай безнадзейнасці і ідэйнага заняпаду. Таму я б на месцы Мінадукацыі з усімі прапановамі спадарыні Севярынец пагадзіўся. Усё роўна на выхадзе атрымаецца, як заўсёды, абы-што.

Асяроддзе, прабачце, не спрыяе.

Так, яно падставова квазірасійскае. Але гэтая культурная прапіска – вынік не асэнсаванага культурнага выбару, а наадварот – адсутнасці моцы і матывацыяў, каб гэты выбар зрабіць. Рэкламны слоган “А якое тваё першае слова на роднай мове?” – хлусня і падман. Бо родную мову не набываюць і не вывучаюць. Яна прыходзіць сама. Натуральна. Першай. Таму, дарэчы, і завецца роднай.

Правільнае пытанне гучыць акурат так: як зрабіць беларускасць не вымушанай? Не дэкларатыўнай, не пратэстнай, а натуральнай? Правільны адказ: міністэрствы тут ні пры чым.

Яны – механізмы, а не крыніцы ведаў. Чыноўныя брыгады, а не крэатыўныя суполкі. Сродкі, а не аўтары. Хто думае інакш – той так і не пакінуў чырвонай імперыі з яе культам улады і несупынным парадам-але бездакорных правадыроў. І так і будзе да скону дасылаць лісты з пажаданнямі і скаргамі ў бяздонную пустэчу самадастатковага адміністратыўнага экстазу.

Яны не зварушацца, пакуль не паплыве кантэкст. Пакуль не адбудуцца трансфармацыі відавочнага і зрухі банальнага. Зрухі штодзённага слоўніка.

Трэба мяняць каардынаты. Трэба выходзіць з інерцыйнага змроку. У дупу рэдактараў! Рэдагуй сябе сам. Хто замінае быць каляровым? Хто не дае думаць і выкладаць, чытаць расстраляных паэтаў, рабіць каву з цынамонам і слухаць вольную музыку? Хто забараняе вывучаць польскую ці ўкраінскую, зваліць у Лісабон і вярнуцца адноўленым? Хто пярэчыць ахвочым рабіць новае кіно і пісаць драйвовы белліт?

Не Масква. Не Расія. Не Пушкін з Дастаеўскім. А надзея, што хтосьці іншы прыбярэцца ў хаце. Квазісавецкая прага датацыяў, бонусаў і гарантыяў. У мяне кепская навіна: у найбліжэйшай перспектыве іх, імаверна, не будзе.

Хопіць чакаць апгрэйду дазволенага. Светлай памяці Міхал Анемпадыстаў прынёс у айчынную свядомасць просты слоган польскіх панкаў: “Свабоды не аддасць ніхто мне…” Наша мова – наша справа.

 

Максім Жбанкоў, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип