«Адчуванне, што зачыняецца яшчэ адно акенца ў мінулае»

09.01.2023 Край BY

«Рэгіянальная газета» з спасылкай на суполку «Вілейскі Далягляд» піша пра тое, як разбураецца даваенная школа ў Малявічах, што на Вілейшчыне.


На Вілейшчыне, па дарозе да месца пахавання паўстанцаў ва Уладыках, месціцца вёска Малявічы.

«Кожны раз, калі даводзіцца праз яе ехаць, з болем назіраю, як паступова разбураецца старая, яшчэ даваенная школа», — піша аўтар суполкі Вілейскі Далягляд.

Па словах аўтара, некалі такіх будынкаў было вельмі шмат. Узведзеныя па тыпавых праектах яшчэ пры Польшчы, яны актыўна выкарыстоўваліся і ў савецкі час.

«Але вось, сваё аджылі — гэта непазбежна. Але ўсё роўна ёсць адчуванне, што зачыняецца яшчэ адно акенца ў наша мінулае. Шкада школкі, такіх ужо амаль не засталося. А разам з іх знікненнем змяняецца і традыцыйны вясковы краявід заходняй часткі Беларусі».

ZH2p6Cty3iw.jpeg

Ppi7J2-Wh3Q.jpeg

7swAurQrQ_4.jpeg

Фота: суполка «Вілейскі Далягляд».