Карыстальнік Фэйсбуку Дэніэл Крутцына зьмясьціў на сваёй старонцы у сацыяльнай сетцы фотаздымак першай часткова адноўленай вежы Гальшанскага замку XVI-XVII стагодзьдзяў — так званай Паўночнай, паведамляе Свабода.
У пачатку чэрвеня сёлета паведамлялася, што на рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў выдзелена 1 150 000 рублёў Адпаведнае распараджэньне рады прэзыдэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва 31 траўня падпісаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.
Сёлета пачаліся працы па кансэрвацыі з рэстаўрацыяй паўночна-заходняй сьцяны Крэўскага замка ў Смаргонскім раёне і Паўночнай вежы Гальшанскага замку на Ашмяншчыне.
На рэстаўрацыю вежы Гальшанскага замка выдзелена 250 тысяч рублёў, паведаміла тады начальнік упраўленьня культуры Гарадзенскага аблвыканкаму Алена Клімовіч.