• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.05.2013 | Adnak!

Адукацыйная праграма Фестывалю AD.NAK!-2013 стане міжнароднай

У адукацыйнай праграме Чацвёртага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! паўдзельнічаюць замежныя спікеры з Японіі і Італіі, якія распавядуць пра нацыянальныя асаблівасці рэкламы і камунікацыі ў сваіх краінах. Выступы замежных гасцей адбудуцца ў часе фестывальнага дня 27 чэрвеня ў Мінску.

 

Адным з паказчыкаў, што сведчыць пра папулярнасць фестывалю, з’яўляецца цікаўнасць да яго з боку замежных спецыялістаў. Фестываль AD.NAK!-2013 прадстаўляе замежных спікераў з супрацьлеглых частак кантыненту, якія сярод астатняга распавядуць, чаму пры прасоўванні прадуктаў ці паслуг варта рабіць націск на ўласныя нацыянальныя адметнасці.

 

Японская рэклама з’яўляецца ці не самай загадкавай у свеце. Qanta Shimizu, творчы дырэктар японскага агенцтва PARTY, сярод узнагародаў якога маюцца некалькі Канскіх львоў, на прыкладзе паспяховых кейсаў распавядзе пра рэкламныя тэндэнцыі ў яго краіне, ролю японскай мовы ў рэкламе, не абміне праблемы і перавагі ўплыву сусветных тэндэнцый на камунікацыю ў Японіі, што цікава, бо культура гэтай краіны традыцыйна даволі ізаляваная. Зазначым, што агенцтва PARTY імкнецца да стварэння рэкламы, якую разумелі б у цэлым свеце, пры гэтым крэатыў агенцтва шчыльна завязаны на японскай культуры.

 

Акрамя таго, госць з задавальненнем адкажа на пытанні ўдзельнікаў майстар-класа адносна японскай рэкламы і культурніцкіх разынак у ёй.

 

Пра цікавосткі са свету італьянскай рэкламы удзельнікі даведаюцца ад спікера Alessandro Sabini – былога творчага дырэктара італьянскага Ogilvy&Mather, які нядаўна адчыніў уласнае агенцтва Sabini+Cobianchi/Pocko ў Мілане. Сярод узнагарод крэатыўшчыка – два Канскія львы, а ў 2009 годзе ён сам уваходзіў у склад журы Канскага фестывалю крэатыўнасці. Апроч прэзентацыі італьянскай рэкламы, Alessandro распавядзе аб тым, як адаптаваць глабальныя кампаніі, каб яны былі паспяховымі на лакальным рынку.

 

Семінары і майстар-класы 27 чэрвеня правядуць і вядомыя беларускія рэкламісты. Напрыклад, слухачы адукацыйнай праграмы змогуць узяць удзел у майстар-класе  крэатыўнага дырэктара рэкламнага агенцтва Forte Grey Андрэя Халецкага, выступ якога летась выклікаў вялікую цікавасць.

 

Знакаміты беларускі дызайнер, партнёр кампаніі 495Design (Беларусь, Расія) Васіль Андрэеў на прыкладзе дызайну ўпаковак розных краінаў правядзе бліц-дыскусію аб важнасці ці няважнасці выкарыстання ў дызайне ўпакоўкі мовы, прызнанай дзяржаўнай.

 

Пра апошнія трэнды ў digital-сферы раскажа дызайнер інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic Захар Шлімакоў.

 

Дырэктар HeadHunter Беларусь, праекта RABOTA.TUT.BY Святлана Шапарава правядзе семінар на тэму «Каму патрэбны крэатыў, або Як знайсці працу былому студэнту».

 

Падрабязная семінарская праграма Фестывалю AD.NAK! з’явіцца на сайце adnak.by у пачатку чэрвеня. Сачыце за абнаўленнямі.

 

Нагадаем, што Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягвае прыём прац ад удзельнікаў у НАМІНАЦЫІ І КОНКУРСЫ. Прыём работ сёлетняга фестывалю працягнецца да 3 чэрвеня. Удзел у Фестывалі, а таксама у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ. Каб стаць удзельнікам, дастаткова мець годную працу і 5 хвілін.

 

Пяць простых крокаў, каб падаць сваю работу на Фестываль:

 

Крок першы. Прайсці рэгістрацыю ў якасці ўдзельніка. Кнопка рэгістрацыі размешчаная злева на галоўнай старонцы сайту фестывалю каля кнопкі “Увайсці“, якая спатрэбіцца крыху пазней.

 

Крок другі. Увайсці ў створаны акаўнт і падаць работу, паслядоўна націснуўшы кнопкі “Увайсці” і “Падаць работу”. Пры ўваходзе неабходна выкарыстоўваць пазначаныя пры рэгістрацыі логін і пароль.

 

Крок трэці. Падаць работу. Для гэтага неабходна паслядоўна:

– абраць намінацыю, альбо паднамінацыю, альбо конкурс;

– увесці назву работы;

– назву рэкламадаўца, замоўцы;

– назву прадукту ці паслугі, якія рэкламуюцца;

– каротка апісаць творчую ідэю сваёй работы;

– назваць аўтара ідэі;

– напісаць год стварэння работы;

– пазначыць горад, у якім жывеш.

 

Крок чацвёрты. Запампаваць сваю работу на сайт, карыстаючыся адмысловым полем на гэтай старонцы і націснуць кнопку “Дадаць работу”.

 

Крок пяты. Упэўніцца, што работа пададзеная, і атрымаць магчымасць кіраваць статусам сваёй работы.

 

УВАГА: Работы прымаюцца аргкамітэтам Фестывалю да 3 чэрвеня 2013 года.

Арыгіналы работ (паштоўкі, календары, постары, буклеты, і інш.), а таксама дыскі з конкурснымі работамі можна даслаць на адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання №21б, з пазнакай «У аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!»

 

Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў канцы першага летняга месяца – 27 чэрвеня. Ён складзецца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў

 

Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK! заўжды гатовы адказаць на любыя пытанні ўдзельнікаў. Звяртайцеся:

 

тэл.: +375 44 554-2576, +375 29 394-8204, E-mail: [email protected].

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип