Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка, які стаў у 2012-2013 навучальным годзе удзельнікам унікальнага адукацыйнага эксперыменту, падсумоўвае вынікі першай сэсіі. Да залікаў і іспытаў, як і да заняткаў і лекцый, студэнты-удзельнікі эксперыменту рыхтаваліся пры дапамозе планшэтных кампутараў Prestigio.
Навучэнцы эксперыментальнай групы трэцяга курса факультэта прыродазнаўства разам са сваімі выкладчыкамі на працягу семестра засвойвалі на сваіх мульціпадах не толькі навучальныя дысцыпліны, але і новыя кампутарныя праграмы, шукалі тэхналагічныя рашэнні сваіх навуковых задач, вучыліся быць больш дынамічнымі, арганізаванымі і адвучвацца ад папяровых старонак.
Па выніках сэсіі эксперыментальную групу параўналі з іншымі групамі патоку, якія вывучаюць тыя ж дысцыпліны, і яе вынікі былі самымі лепшымі. Агульны сярэдні бал 31ай эксперыментальнай групы – 6,15, у той час, як усіх астатніх – меней за 6.
Глабальныя высновы рабіць рана, але тэндэнцыя поспеху тэхналогій – відавочная. Чакайма на гаджэтызацыю ўсіх ВНУ краіны!