• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.06.2022 | Грамадства Адукацыя Беларусы свету

Былы выкладчык БДУ: Беларуская адукацыя рызыкуе захаваць кантакты толькі з расійскімі, азіяцкімі і афрыканскімі ўстановамі

Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю распавядае пра тое, да якіх наступстваў прывядзе выключэнне беларускіх ВНУ з Балонскага працэсу.


bo;on.jpg

Рашэнне аб выключэнні ўсіх вышэйшых навучальных установаў Беларусі і Расіі было прынятая на фоне вайны ва Ўкраіне, якую публічна падтрымаў Расійскі саюз рэктараў, паведаміў сайт Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Балонскі працэс — гэта структурная рэформа вышэйшай адукацыі на еўрапейскім кантыненце. Беларусь стала яго часткай у 2015 годзе. Гэта дало пэўныя магчымасці (акадэмічныя абмены, прызнанне дыпломаў за мяжой).

— Трэба зразумець, што Беларусь не была паўнавартасным членам Балонскага камітэту. Яна была прынятая як папярэдні кандыдат на ўступленне, атрымала дарожную карту і адпаведна мусіла рухацца ў гэтым накірунку.

Увесь гэты час мы бачылі, якім чынам адбывалася прасоўванне ў межах дарожнай карты — адзін крок наперад заўсёды суправаджаўся двума крокамі назад. І канечне, у пытаннях акадэмічных свабод, у пытаннях захавання многіх каштоўнасцяў, якія прапагандуе міжнародны Балонскі камітэт, Беларусь не вельмі пасавала гэтым умовам.

Адпаведна з гэтым пытанне пра знаходжанне Беларусі ў межах гэтага працэсу абмяркоўвалася яшчэ пачынаючы з 2020 года, калі сістэмныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў беларускім асяроддзі адукацыі супраць студэнтаў і выкладчыкаў, зусім не адпавядалі прынцыпам і каштоўнасцям Балонскай сістэмы.

Таму пытанне пра спыненне членства ці замарозкі членства ўздымаліся ўвесь гэты час. Падобных прэцэдэнтаў не было ў гісторыі. Вайна ва Ўкраіне стала моцным трыгерам, які зрушыў гэтыя працэсы там, дзе яны былі ў стадыі абмеркаванняў і ўзагдненняў.

Што канкрэтна гэта азначае для беларускай адукацыйнай сістэмы? Можа, гэта і не надта паўплывае на дзейнасць адміністрацый большасці ВНУ, бо і дагэтуль элементы Балонскай сістэмы былі вельмі мала інтэграваныя ў беларускую навучальную сістэму.

З большага, у чым мы заўважаем наогул прысутнасць прынцыпаў Балонскай сістэмы, — гэта агульны падзел ўсіх навучэнцаў на некалькі груп, а менавіта — бакалаўры і магістры. У адрозненне ад ранейшай сістэмы яшчэ з савецкіх часоў, дзе былі проста спецыялісты. Гэта праграмы акадэмічных абменаў, праграмы міжнародных навуковых і навукова-практычных сумесных прац паміж універсітэтамі розных краін, усё гэта аблягчалася з дапамогай хай сабе і фармальнага, але ўдзелу ў Балонскай сістэме.

Сёння мы бачым, што наступствамі выключэння Беларусі з гэтых працэсаў могуць быць тыя выпадкі, якія мы маем у Чэхіі, якая цалкам спыняе супрацоўніцтва з беларускімі студэнтамі, не дае больш навучальных віз ці праграм абмену. Гэта з’яўляецца ўдарам не толькі па беларускай акадэмічнай сістэме, але і на акадэмічнай мабільнасці, на здольнасці беларусам інтэгравацца на нізавым ўзроўні ў еўрапейскую адукацыйную прастору.

На гэта звяртаюць увагу не толькі чыноўнікі, але і апазіцыйныя палітыкі як на вельмі непажаданы крок, які ізалюе беларускую грамадзянскую супольнасць ад еўрапейскай прасторы адукацыі і культуры. Відавочна, што для большасці ВНУ гэта прывядзе да скарачэння розных партнёрскіх праграм супрацоўніцтва паміж беларускімі і еўрапейскімі ўніверсітэтамі. Многія праграмы будуць замарожаныя ці наогул скасаваныя.

Істотна, калі не цалкам, скараціцца існаванне сумесных міжнародных праектаў, навукова-даследчых ці навукова-вытворчых, якіх было досыць шмат у беларускіх ВНУ. Таксама будуць істотна скарочаныя праграмы акадэмічнай мабільнасці, а для беларускіх выпускнікоў гэта будзе азначаць больш складанасцяў з канвертацыяй іх акадэмічных дасягненняў у Еўропе.

То бок будзе цяжэй з беларускім дыпломам паехаць кудысьці ў еўрапейскую краіну і беспраблемна там пацвердзіць сваю адукацыю. Бо з гэтым могуць таксама ўзнікнуць пытанні, калі Беларусь ніяк не будзе імплементаваная ў Балонскую сістэму.

Зрэшты сама сістэма Балонская выдумлялася для чаго? Для павышэння акадэмічнай мабільнасці, для таго, каб адукацыйныя сістэмы розных краін збліжалі свае адукацыйныя стандарты. Гэта як з тымі «Макдональдсамі»: вы можаце ў кожнай краіне прыйсці ў рэстаран хуткага харчавання і атрымаць вядомыя вам прадукты па прыблізна вядомых коштах. Тое ж самае з адукацыйнай сістэмай.

Фактычна Балонскі працэс часам за гэта і крытыкуюць, што ён усталёўвае такую макданалізацыю вышэйшай адукацыі, што збліжаюцца акадэмічныя нормы большасці еўрапейскіх краін, каб былі нейкія агульныя стандарты, каб кожны студэнт з кожнай краіны мог з лёгкасцю пераходзіць з адной навучальнай установы ў іншую пры жаданні, каб канвертаваліся вынікі даследванняў ці навучання.

Гэта палягчае жыццё людзям, але можа быць трошкі зніжае нейкія кваліфікацыйныя патрабаванні да адукацыйных сістэм, якія былі ў нацыянальных краінах.

— Калі падсумаваць, як гэта ўсё адаб’ецца на беларускай сістэме адукацыі, на студэнтах, выкладчыках, выпускніках ВНУ?

— Беларуская адукацыйная сістэма яшчэ больш ізалюецца і стане яшчэ больш адарваная ад еўрапейскага і сусветнага кантэкстаў, будзе вымушана існаваць у ізаляваным выглядзе і мець кантакты толькі з асобнымі расійскімі ці азіяцкімі і афрыканскімі ўстановамі, што відавочна зніжае планкі.

Гэта знізіць колькасць міжнародных кантактаў і супрацоўніцтваў на міжуніверсітэцкіх узроўнях як для адміністрацыі, так і для выкладчыкаў і навукоўцаў, якія працавалі ў гэтых універсітэтах. Паменшацца магчымасці абмену вопытам і атрымання дадатковых магчымасцяў для развіцця навукі і адукацыйных праграм.

Для студэнтаў змяншаецца магчымасць акадэмічнага абмену і акадэмічнай мабільнасці, магчымасці ад сваіх ВНУ удзельнічаць у міжнародных праграмах студэнцкага абмену. Выпускнікам будзе цяжэй канвертаваць свае акадэмічныя дасягненні ў выглядзе дыпломаў на еўрапейскім рынку працы і навучання.

— Як вы лічыце, выключэнне Беларусі з Балонскага працэсу — гэта заканамерны вынік?

— Гэта заканамерны вынік абранай стратэгіі ў сферы адукацыі, які мы назіраем на працягу апошніх 20 з лішнім год. Беларуская адукацыйная прастора цалкам залежная ад дзяржавы, там практычна няма ніякай акадэмічнай аўтаноміі, адапаведна ўсе тыя санкцыі, палітычныя нязручнасці, якія мае беларуская дзяржава цяпер, аўтаматычна пераносяцца і на адукацыйную сістэму.

Няма на што наракаць. Калі б у нас існавала большая аўтаномія гэтых устаноў, канешне, яна магла б існаваць па асобным нейкім плане і не адрываць беларускую адукацыю ад сусветнага ўзроўню, а так маем што маем.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Вялікае перасяленне народаў 2020-2022-... Не канец, а толькі пачатак
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM