Акцыя “Ноч музеяў” у Брэсце пройдзе ў стылі рэтра

15.05.2015 Культура

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей зладзіць 16 траўня “музейную бессонніцу на Мядовай”. Наведвальнікаў, якія прыйшлі на акцыю “Ноч у музеі” ў вінтажныя касцюме, чакае сюрпрыз ад арганізатараў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца навукова-метадычнага аддзела музея Жана Абланская.

Фота: afisha.sb.by

Запрошаныя ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей майстрыхі навучаць жыхароў і гасцей горада над Бугам танцаваць вальс і танга, ствараць ўпрыгажэнні з тканіны, маляваць хной. За наведванне аднаго майстар-класа наведвальнік атрымае картку з лагатыпам музея. Самых актыўных удзельнікаў, якія здолелі за вечар сабраць усе 10 картак, чакае смачны і карысны падарунак. Дарэчы, першую картку ў якасці бонуса атрымаюць усе наведвальнікі, якія прыйшлі альбо ва ўборы ў стылі рэтра, альбо падабралі да свайго касцюму вінтажны аксэсуар. Майстар-класы будуць праводзіцца да паўночы, затым сваёй творчасцю гасцей парадуе група “Muzzart”.

Праявіць сябе змогуць і інтэлектуалы. Гараджанам трэба будзе адказаць на каверзныя пытанні аб Брэсце, музеі і  унікальных экспанатах, якія захоўваюцца ў ім.

Асобна прадугледжана забаўляльная праграма для дзяцей: гульні, конкурсы, майстар-клас па вырабе матылькоў з паперы. Таксама адмыслова для маленькіх гледачоў абласны тэатр лялек пакажа спектакль “Казкі з каляскі”.

“У кожнага мерапрыемства – свая публіка. У гэтым годзе” Ноч у музеі” разлічана на людзей рознага ўзросту. Мы б хацелі, каб наведвальнікі затрымліваліся ў нас як мага даўжэй”, – падзялілася Жана Абланская.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да міжнароднага арт-праекту “Ноч музеяў – 2015”, правядуць ўсе філіялы Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея – “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”, “Камянецкая вежа”, “Мастацкі музей” у Брэсцкай крэпасці.

 

БелТА

 

Тэгі: