18 красавіка ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» у Стаўбцоўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася імпрэза «Роднаму слову — гучаць…». Вядомая беларуская пісьменніца Аксана Спрынчан была запрошаная невыпадкова — яна нарадзілася ў горадзе, у якім жыў Якуб Колас, да чыйго юбілею рыхтуецца ўся Стаўбцоўшчына. Першы прыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі” і атрымаў той, хто здагадаўся, што Аксана Спрынчан нарадзілася ў горадзе Лунінец. Пісьменніца чытала вершы і задавала пытанні, цікаўныя чытачы бібліятэкі слухалі вершы і… таксама задавалі пытанні. За найлепшыя адказы і пытанні з чароўнай будзьмаўскай торбачкі з’яўляліся прызы. Сустрэча атрымалася творчай і нязмушанай, радаснай і сур’ёзнай, першай і, як бы ўсім хацелася, не апошняй.
Тэгі: Стоўбцы