Шэраг сустрэчаў з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком пройдуць у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці 10–11 лістапада.
10 лістапада творцаў можна будзе пабачыць у в. Юнішча ў будынку Дома культуры ў 12.00, у сярэдняй школе вёскі Віцібор у 14.00 і ў Доме культуры вёскі Асавая ў 16.30.
11 лістапада паэты наведаюць г. Давыд-гарадок. У 12.00 распачнецца сустрэча ў сярэдняй школе №1, а ў 14.00 адбудзецца сустрэча ў сярэдняй школе №2.
Творчыя сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”